Тыдзень беларускай Бібліі

На працягу трэцяга тыдня новага 2016 года прыпалі адразу тры круглыя даты, звязаныя з перакладчыкамі Бібліі на беларускую мову. Прычым перакладчыкі гэтыя прадстаўляць тры хрысціянскія канфесіі Беларусі: каталіцкую, праваслаўную і пратэстанцкую.



Так, 14 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння каталіцкага ксяндза Уладыслава Чарняўскага.

18 студзеня адзначыў 80 гадоў перакладчык і праваслаўны вернік Васіль Сёмуха.

А 19 студзеня была 15-я гадавіна смерці евангельскага прапаведніка Яна Пятроўскага.

На жаль, дагэтуль няма адзінага беларускамоўнага перакладу Бібліі, які б задавальняў прадстаўнікоў розных канфесій. Але гэтыя выбітныя людзі ўжо паставілі беларусаў у адзін шэраг з іншымі народамі, якія маюць Святое Пісьмо на роднай мове.

Паводле: krynica.info

Каментаваць