Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Тым часам у Беларусі» — новае відэа FIDH пра смяротнае пакаранне

FIDH публікуе ў сацыяльных сетках відэа пад назвай "Тым часам у Беларусі". У ім скарыстана вядомая канцэпцыю "Тым часам у ...", што паказвае разнастайныя абсурдныя паводзіны.

У 2017 годзе Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая прымяняе смяротнае пакаранне. З мэтай асуджэння і пашырэння інфармацыі пра гэтыя суровыя рэаліі, FIDH публікуе ў сацыяльных сетках відэа пад назвай "Тым часам у Беларусі".

Скіраванае на шырокую аўдыторыю, відэа было распрацавана і выраблена камунікацыйным агенцтвам Babel, якое скарыстала добра вядомую для відэапрадукцыі канцэпцыю "Тым часам у ...". Многія відэа, апублікаваныя пад такой назвай у сацыяльных сетках, паказваюць абсурдныя паводзіны. "Тым часам у Беларусі" развівае ідэю, каб паказаць, што смяротнае пакаранне на сённяшні дзень — самыя абсурдныя паводзіны ў Беларусі і вялікі фэйл для Еўропы.

На сайце кампаніі ёсць і іншыя інфарматыўныя відэа і публікацыі, а таксама пазначаны кантакты еўрапейскіх лідэраў, да якіх праваабаронцы прапануюць звярнуцца з заклікам прыняць меры.

"Смяротнае пакаранне — гэта ўзаконенае забойства, якое не аднаўляе справядлівасць. Яно дапамагае эскалацыі жорсткасці ў грамадстве і не аказвае ніякага ўплыву на ўзровень злачыннасці", — кажа прэзідэнт FIDH Дзімітрыс Хрыстопулас.


Відэа заклікае карыстальнікаў інтэрнэту дзейнічаць на карысць адмены смяротнага пакарання ў Беларусі: наведаць вэб-сайт "Беларусь: апошняя краіна ў Еўропе, якая прымяняе смяротнае пакаранне" і падпісаць петыцыю ад сяброўскай арганізацыі FIDH у Беларусі — Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Рэліз відэа з'яўляецца часткай больш шырокай кампаніі FIDH, якая пачалася ў кастрычніку мінулага года з публікацыі дакладу "Смяротнае пакаранне ў Беларусі: Забойства на (не) законных падставах".

У 2017 годзе FIDH будзе працягваць мабілізацыю міжнароднай супольнасці з мэтай пакласці канец смяротнаму пакаранню ў Беларусі.

spring96.org


Каментаваць