У Беларусі прадаюцца лямпачкі з «Белоруссии». І яны імпартныя

Пра сістэму імпарту ў краіну айчынных тавараў на ўмовах ананімнасці распавёў прадпрымальнік з Берасця.
У адной з берасцейскіх крамаў прадаюцца лямпачкі, зробленыя на Берасцейскім электралямпавым заводзе, але прадаюцца яны з расійскім штрых-кодам і надпісам «Белоруссия».

Імпартам прадукцыі займацца ААА «Крафтер» з Баранавічаў, у гэтай фірме нам адмовіліся распавесці, як ім удаецца займацца імпартам з неіснуючай краіны.

А вось на Берасцейскім электралямпавым заводзе, кажуць, што лямпачкі расійскай кампаніі «Camelion» сапраўды робіць іх прадпрыемства.

«Мы робім гэту прадукцыю для расійскага рынку. У нас з імі дамова, мы не можам паўплываць на тое, што напісана на ўпакоўцы, мы выконваем заказ, дзе яны іх потым прадаюць, мы не адсочваем. Гэта не нашая справа», – распавялі на Берасцейскім электралямпавым заводзе.

Цікава, што ад Берасцейскага электралямпавага заводу да крамы, дзе мы знайшлі лампачкі, не больш за кіламетр, але паводле дакументаў, шлях гэтага тавару да пакупніка больш цікавы.

На ўмовах ананімнасці сакрэтамі беларуска-расейскага бізнесу з «Белсатам» падзяліўся адзін з берасцейскіх бізнесоўцаў:

«Дзяржаўныя прадпрыемствы Беларусі (іх менеджары па закупках) стараюцца для сваёй вытворчасці купіць у Расеі камплектуючыя па самай высокай цане, а прадаць гэтым пастаўшчыкам сваю прадукцыю па самай нізкай цане. А потым паехаць у госці да пастаўшчыка і атрымаць у кішэню сваю долю і падзяліцца з кіраўніцтвам», – кажа прадпрымальнік.

«З вялікай імавернасцю можна сказаць, што прайс імпарцёра будзе таннейшы за прайс вытворцы – і гэты больш танны тавар паступае ў беларускую гандлёвую сетку», – дадае наш суразмоўца.

Чаму? Пры экспарце прымяняецца стаўка ПДВ «0». І экспарцёраў, пры наяўнасці ўсіх дакументаў, якія пацвярджаюць адгрузку на экспарт, атрымлівае з бюджэту вяртанне ПДВ – звычайна гэта залік сумы ПДВ пры адгрузцы беларускім атрымальнікам.

«Фірма-аднадзёнка ў РФ, атрымаўшы гэты тавар з Беларусі, і даслаўшы беларусам фіктыўнае пацверджанне аб аплаце ПДВ у сябе ў краіне, хутка ліквідуецца. А тавар у яе «купляе» беларуская кампанія, імпарцёр з РФ», – тлумачыць бізнесовец.

Кошт тавару адразу становіцца таннейшы на 20%.


Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць