У Белавежскай пушчы адкрылі вакансію для гатовых ператварыцца ў ваўка

У найбуйнейшай прыродаахоўнай арганізацыі Беларусі адкрыта цікавая вакансія: ад сушукальніка патрабуецца быць энергічным спецыялістам па камунікацыях, гатоўнасць весці сацыяльныя сеткі, а таксама «воўчы блог».
Спецыяліста чакаюць два праекты: сумесная праграма Белавежскай пушчы і Франкфурцкага заалагічнага грамадства ў падтрымку запаведнасці і прыродаахоўны праект для Палесся.

У вакансіі паказана, што кандыдат павінен размаўляць па-руску, па-ангельску і па-беларуску, паведамляе Vacinartmsk.com.

Паспяховы сушукальнік зможа працаваць выдалена, у офісе ў Белавежскай пушчы або ў мінскім офісе, а таксама будзе адпраўляцца ў камандзіроўкі на Палессі.


Паводле belaruspartisan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць