У Брэсце пасля акцыі праціўнікаў будаўніцтва завода затрымалі трох чалавек

6 траўня каля 80 чалавек выйшлі на плошчу Леніна ў знак пратэсту супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода.


Праціўнікі будаўніцтва завода сустракаюцца на галоўнай гарадской плошчы кожную нядзелю з 25 лютага. Цяперашні сход стаў першым пасля дазволенага ўладамі мітынгу «Брэстчанкі супраць свінцу», які прайшоў 29 красавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і сабраў каля двух тысяч чалавек.

Цяперашні пратэст праходзіў у традыцыйным «завуаляваным» фармаце, паведамляе tut.by Як і раней, людзі не разгортвалі транспарантаў і ня агучвалі лозунгаў. Людзі стаялі на плошчы групамі, кармілі галубоў і абмяркоўвалі пытанне будаўніцтва прадпрыемства ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст».

Блогер Сяргей Пятрухін, фота: Станіслаў Коршунаў

Блогер Сяргей Пятрухін, фота: Станіслаў Коршунаў



Адзін з актыўных удзельнікаў пратэсту блогер Аляксандр Кабанаў паведаміў, што, паводле яго ўражанняў, незадаволенасць жыхароў горада будаўніцтвам завода нарастае.

— Тое, што людзі на плошчы Леніна кормяць галубоў (у знак пратэсту. - заўвага TUT.BY), нідзе не анансуецца. Няма ніякіх заклікаў, а людзі ўсё роўна прыходзяць. Для мяне гэта гаворыць пра тое, што калі мяне пасадзяць на суткі, то людзі ўсё роўна выйдуць. Не мы кіруе працэсам, ужо сам працэс кіруе намі. Людзям не трэба ніякай каманды. Яны самі выходзяць выказаць сваю пазіцыю, — распавёў суразмоўца.
Фота: Станіслаў Коршунаў

Фота: Станіслаў Коршунаў


У дзень пратэсту на плошчы Леніна сваю рэкламную акцыю вырашыў правесці гарадскі парк. Работнікі ўстановы прапаноўвалі ўсім жадаючым бясплатна пракаціцца на дзіцячым цягнічку, а малых забаўлялі аніматары. Як выказаў здагадку брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк, такім чынам улады "спрабуюць замаскіраваць пратэст".

— Успомніце, як на першай акцыі (25 лютага. — заўв. TUT.BY) праходзілі выступленні пажарных (мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня абаронцы айчыны. — заўв. TUT.BY). Зараз скажуць, што людзі прыйшлі на паравозіку катацца, — паведаміў Раман Кісляк.

Праз некаторы час пасля завяршэння акцыі на плошчы стала вядома аб затрыманні трох яе ўдзельнікаў. Сярод іх блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. TUT.BY атрымалася звязацца з Сяргеем Пятрухіным, які на момант размовы знаходзіўся ў будынку Ленінскага РАУС. Ён паведаміў, што пасля акцыі пайшоў з Аляксандрам Кабанавым да рынку Цэнтральны для збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў абласной, раённай і гарадской вертыкаляў, якія, на думку аўтараў звароту, адказныя за будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода.
Па словах суразмоўцы, да іх падышлі людзі ў цывільным і правялі ў аўтобус, які даставіў іх і яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва завода ў раённы аддзел міліцыі. Праваабаронца Раман Кісляк пацвердзіў TUT.BY інфармацыю аб затрыманні. Пакуль дэталі не паведамляюцца.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць