У ГЦ «Еўропа» ў Мінску невядомы з бензапілой напаў на жанчын

Сёння ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» ў Мінску двое невядомых мужчын з сякерай і бензапілой напалі на наведнікаў. Адна жанчына параненая і знаходзіцца ў шпіталі, яшчэ адна загінула.

Асоба загінулай ўстаноўлена, ёй было 43 гады. Відавочцы расказалі, што гэта працаўніца цэнтра.

Пацярпелая — 46-гадовая наведвальніца гандлёвага цэнтра. Хлопец нанёс ёй некалькi ўдараў сякерай — у грудзі і па плячы. Яна дастаўлена ў адну з бальніц Мінска, яе стан медыкі ацэньваюць, як сярэдняй ступені цяжкасці.

Вядома, што падазраваны з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, яму 17 гадоў, пражывае ў Мінску. Цяпер яго дапытваюць у Савецкім РУУС сталіцы. Матывы нападу невядомыя.

Па факце здарэння распачата справа па ч. 2 арт. 139 КК Беларусі (Забойства). Максымальнае пакаранне па артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне, паведаміў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.

— У распараджэнні следства знаходзяцца відэазапісы з камер назірання, таму дакладна можна казаць, што нападнік быў адзін. Усе чуткі пра тое, што тых, хто нападаў было некалькі, звязаныя з тым, што чалавека бачылі спачатку з бензапілой, потым з сякерай, распавёў прадстаўнік СК.

У якім стане знаходзіўся малады чалавек (ці быў п'яны або пад уздзеяннем наркатычных рэчываў), у СК не каментуюць.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла, што справу на кантроль узяў старшыня СК.

Таксама Следчы камітэт заклікае грамадзян не раздзімаць паніку ў сацсетках, не пераказваць чуткі.

@tutby; @mc_maxim; тц Европа
Человек забежал с бкнзопилой и топором и начал резать людей
Девушка лежит в крови в холле на первом этаже
— Eliz Zheltok (@Eliz__Davis) 8 жовтня 2016 р.

Паводле tut.by

Каментаваць