Фотафакт: У Кобрыне знесены помнік Аляксандру Сувораву

У цэнтры горада Кобрын (Берасцейская вобласць) разбураны бюст расійскага фельдмаршала Аляксандра Суворава, які ўзначальваў падаўленне нацыянальна-вызвольнага паўстання  1794 году пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.
Фота Віктара Гарбачэўскага

Фота Віктара Гарбачэўскага


Як распавёў НЧ сябра незарэгістраванай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, жыхар Кобрына Віктар Гарбачэўскі, раніцай 17 верасня каля 11.00 грузавік-лядоўня з Берасцейскага мясакамбіната, які кіраваўся ў бок бліжэйшай кавярні “Дзіскавэры”, здаў назад і зваліў бронзавы бюст разам з пастаментам з паліраванага граніту. «Аднак калі праз дзве гадзіны мы з дачкой наведалі гэтае месца, пра былы помнік ужо нічога не нагадвала, бо па загаду ўладаў усе сляды ад руйнавання былі прыбраныя», — сказаў Віктар Гарбачэўскі.

Ён назваў разбурэнне бюста ката беларускага народа «прарочым знакам», бо грузавік не даехаў усяго толькі 20 метраў да помніка Уладзімеру Леніну.  «Аднак Ленінапад  у Беларусі пачынаецца з  Суворавападу», — зазначыў грамадскі актывіст.  

Нагадаем, што бюст ката беларускага народа быў усталяваны ў 1950 годзе перад Кобрынскім ваенна-гістарычным музеям імя Аляксандра Васільевіча Суворава, які месціцца ў будынку, дзе ў 1797 і 1800 гадах пражываў гэты расейскі фельдмаршал, якому за адданую службу імператрыца Кацярына II падаравала маёнтак “Кобрынская крыніца”.


Бюст А.Суворава пасля разбурэння. Фота: Дзмітрый Мех

Бюст А.Суворава пасля разбурэння. Фота: Дзмітрый Мех


А так бюст выглядаў да разбурэння





Каментаваць