У «літаратурным аўтобусе» зноў не пашанцавала Якубу Коласу

Якубу Коласу татальна не шанцуе ў сацыяльнай рэкламе. У «літаратурным аўтобусе», які пачаў хадзіць у Гомелі, класіка літаратуры ахарактарызавалі так : «Беларускі паэт, пераклЫдчык».

Фота: gomel.today

Фота: gomel.today


У аўтобусе, які пачаў хадзіць у Гомелі, гучаць вершы беларускіх паэтаў. Таксама ў салоне размешчаныя расцяжкі з біяграфіямі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча ды іншых класікаў літаратуры.

Не пашанцавала, аднак, толькі Якубу Коласу, піша сайт gomel.today.

Дарэчы, Якубу Коласу чамусьці татальна не шанцуе ў беларускай сацыяльнай рэкламе. Як паведамляла Еўрарадыё, у Гродне на білбордзе з цытатай Якуба Коласа быў размешчаны партрэт Янкі Купалы.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць