У Мінску адбыўся пікет за легалізацыю марыхуаны

Заўтра выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў. Актывісты грамадзянскай ініцыятывы Legalize Belarus вырашылі скарыстаць чарговы эпізод гэтай, даволі панурай кампаніі для прасоўвання больш шырокай павесткі дня: 17 лютага ў 13.00 ля станцыі метро Кастрычніцкая пачаўся пікет за легалізацыю марыхуаны.

Гэтае было, бадай, першае дазволенае мерапрыемства такога кшталту за гісторыю незалежнай Беларусі. Але на колькасць удзельнікаў першынства паўплывала не надта. У вызначаны час на пляцоўцы ля ўніверсаму «Цэнтральны» сабраліся 8 удзельнікаў і каля 20 назіральнікаў, журналістаў і «ціхароў».

Актывісты раздавалі ўлёткі, а юнак, што прамаўляў у мегафон, распавядаў пра тое, што спажыванне марыхуаны не з'яўляецца прычынай росту крымінала ў грамадстве, пра несправядлівасць вялізарных турэмных тэрмінаў для наркаспажыўцоў, сваволле міліцыянтаў і следчых падчас расследвання «наркатычных» спраў.



Цікава глядзеўся на фоне беларускамоўнай прамовы хлопец з чырвона-зялёным сцягам — бо, здавалася б, менавіта пад гэтым сцягам прымаюцца законы супраць наркаспажыўцоў і выносяцца прысуды.

Мы пагутарылі з гэтым хлопцам, які прадставіўся Уладзем Сташкевічам, і з іншай удзельніцай пікету — Славай. Яны заўважылі, што не прадстаўляюць ніякай грамадзянскай кампаніі, а кажуць толькі ад сябе.

— Скажыце, чаму вы трымаеце чырвона-зялёны сцяг? Вы падтрымліваеце гэтую сымболіку і палітыку дзейснай улады?

Уладзь: — Не, мы проста хочам паказаць, што людзі, якія пакутуюць праз такое недасканалае, жудаснае заканадаўства, — не адносяцца ні да якога лагеру, "за" ці "супраць", гэта апалітычныя людзі.

— Як вы лічаце, якая прычына таго, што наркаспажыўцоў саджаюць на такія вялікія тэрміны і гэта адбываецца масава? Ці гэта палітыка вышэйшага кіраўніцтва краіны, следчых і аператыўнікаў, ці есць іншыя прычыны?

Уладзь: — Думаю, так атрымалася, што калі змагаліся супраць маку, заадно ўзмацнілі заканадаўства і па іншых наркотыках. Гэта карысна і ахоўным органам — калі яны ловяць гэтую моладзь, яны атрымліваюць новыя зорачкі на пагоны і прасоўваюцца па кар'ернай лесвіцы. Гэта лёгкі спосаб прасунуцца.

Слава: — Есць нейкая пакутніцкая група. Міліцыі трэба з некім змагацца, некага саджаць. І так здарылася, што гэтая група нічога такога не робіць, што варта 8-12 год турмы. Мне здаецца, міліцыі проста трэба рабіць выгляд таго, што яны робяць нейкую вельмі-вельмі важную справу.

— Але існуе меркаванне, што марыхуана — адзін з першых прыступкаў для таго, каб перасесці на больш цяжкія наркотыкі. І гэта — адзін з першых аргументаў праціўнікаў легалайза.

Уладзь: — Гэта проста хлусня. Усе даследванні сведчаць аб тым, што гэтага не адбываецца. У краіне, якая стабільна займае адно з першых месцаў па ўжыванні алкаголю, не змагаюцца з алкаголем, а прыдумалі сабе ворага кшталту марыхуаны таму што дзяржава яе не вытварае, а вытварае алкаголь і зарабляе на гэтым. Калі паехаць у Нідерланды (дзе марыхуана легалізаваная і яе даволі проста набыць) і пачаць пытацца мясцовых, людзі не набываюць яе. Я нават ведаю некаторых нідэрландцаў, якія ніколі ў жыцці не палілі марыхуану.

Слава: — Таксама на гэта можна сказаць: алкаголь гэта першая прыступка, каб зрабіць нейкі гвалт, згвалтаваць дзяўчыну ці забіць кагосьці....

— Чаму ж таму не забараняюць алкаголь?

Уладзь: — Калі забаранялі начны продаж алкаголю, а потым гэтую забарону скасавалі і зноў пачалі прадаваць у начны час, былі статыстычныя сведчанні аб тым, што паменшылася колькасць крымінальных сітуацый і стала больш бяспечна на вуліцах. І я праз petiltions.by зрабіў кампанію за тое, каб вярнулі гэтую забарону. І я атрымаў адказ ад МУС, ад міністэрства аховы здароў'я, што яны падтрымліваюць абмежаванне. Але ж есць, пэўна, нейкае лоббі за тое, каб не ўводзілі такое абмежаванне.


Мінакі рэагавалі на пікет даволі стэрэятыпна: бабулі з торбамі бурчалі на пікетоўцаў і кідалі на іх незадаволеныя позіркі, стайкі моладзі ахвотна бралі ўлёткі і слухалі спіч прамоўцы. Хочацца верыць што ані слухачы ані арганізатары мерапрыемства не стануць чарговымі ахвярамі наркапалітыкі дзяржавы: 12 000 маладзёнаў, што сядзяць «па 328» у Беларусі — больш чым дастаткова.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • РРР
  • 2018-02-17 19:10:42
ганьба! тэрміны, канешне, неадэкватныя ў нас за спажыванне наркотыкаў, але падобныя кампаніі - шлях у бездань. тады ўжо і зброю легалізуйце, каб было з чаго адстрэльваць тых, хто прасоўвае ўсю гэтую пошасць...
  • Варштайнер
  • 2018-02-17 21:01:56
сон разума, вы что, серьезно?.. еще и под национальным флагом
  • удивлен(
  • 2018-02-17 21:14:01
в 2006-м в палатки протестующих БТ шприцы подкидывало, а тут ничего и подкидывать не надо будет... обидно, товарищи. сами себя подставляете
  • Госпадзи, мы бога молим за лукашэнку!
  • 2018-02-17 21:54:19
Прыкра бачыць, што некаторая аўдыторыя НЧ недалёка сышла ад саміх жа БТшнікаў. Прычым тут шпрыцы да марыхуаны? Навошта вы робіце такія параўнанні, абсалютна не ведаючы праблематыкі? Хоць пацікаўцеся пытаннем перад тым як такія заявы рабіць. Вы падобныя на зашореных, абмежаваных абывацеляў, якія кіруюцца стэрэятыпамі а не фактамі.

А саветчыкі пра "адстрэльваць" адразу мне вось каго нагадваюць: https://youtu.be/OIkE7EdpXF4
  • Варштайнер
  • 2018-02-18 11:03:50
"зашореные"? ой, клас. а люди на улице что вам отвечали? вот сходите и опросите объективно, вы же демократы, правда (правда???)... ну и если ответы не в вашу пользу, может поедете в ту страну агитировать и косяки забивать, где у вас больше сторонников, а не в нашем городе?
  • Госпадзи, мы бога молим за лукашэнку!
  • 2018-02-18 14:33:37
Што людзі адказвалі не ведаю. Але судзячы па словах аўтара артыкулу, людзі на вуліцы рэагавалі па-рознаму. Моладзь збольшага пазітыўна.

Ізноў жа, калі большасць за лукашэнку - што, зараз і мы мусім быць за яго? Большасць за Крымнаш. І мы мусім падтрымаць? Дзіўная логіка.
  • //Центральный навсегда//
  • 2018-02-18 13:12:51
да што с ними разговаривать? наркотики - зло, а тот, кто их продвигает будет проклят своим народом
  • Госпадзи, мы бога молим за лукашэнку!
  • 2018-02-18 14:34:06
Пракляніце тады адпачатку прадавачак віна-водачных магазінаў, раз вы такі прынцыпіяльны.
  • //Центральный навсегда//
  • 2018-02-18 14:50:42
так алкоголизм никто не оправдывает, и "чернила" никто не оправдывает. это вы как раз таки за одной народной бедой еще и вторую подтягиваете. черное выставляете белым. сами понимаете хоть, что делаете?..
  • //Центральный навсегда//
  • 2018-02-18 15:00:57
И на мове писать научитесь: "магазінаў", "прынцыпіяльны"... интеллигенция, ага
  • Госпадзи, мы бога молим за лукашэнку!
  • 2018-02-18 21:52:23
Лол, кек, калі няма да чаго дакалупацца, дакалупаемся да мовы, як хачу так і пішу, не ўкажаш ))))

А па сутнасці, паважаны, вы шмат ведаеце людзей якія б утварылі злачынства ў стане ап'янення ад марыхуаны? А вось пад чарніламі і гарэлкай - колькі заўгодна, ажно да паловы побытавых злачынстваў. Аднак першае - забароненае, другое - купляецца свабодна. Затое супраць марыхуаны вы ўсе падымаеце гвалт. а супраць гарэлкі - не. Так што не трэба крывадушнічаць. А колькі загінула ад палёнай марыхуаны? А ад палёнай гарэлкі? Ранжыруйце ўжо сваю "барацьбу з народнымі бедамі" па ступеням важнасці, інакш выглядае таннымі пантамі. Для пачатку, паўтаруся, падцягніце матчастку. Марыхуану шмат у якіх краінах нават у медыцынскімх мэтах прапісваюць. Так вы далёка не сышлі ад тых бабуль з торбамі, аб якіх вышэй аўтар піша.

Каментаваць