У Мінску адкрылася выстава «Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг.»

Ігар Мельнікаў, наш сталы аўтар, з аншлагам адчыніў сваю другую выставу «Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг.» Дзве выставы, дзве кнігі — гэта ўжо поспех. Шчыра віншуем і прапануем паглядзець фота, а лепш наведаць выставу ў Нацыянальным гістарычным музеі.
На выставе прадстаўлены ўнікальныя здымкі, дакументы і артэфакты, якія распавядаюць пра службу беларусаў і ўраджэнцаў Заходняй Беларусі ў Войску Польскім. Вялікая ўвага нададзена ўдзелу нашых суайчыннікаў у Вераснёўскай кампаніі 1939 года, вызваленні Італіі ўвесну 1944-га і іншых аперацыях супраць нацыстаў на Заходнім Фронце.



Госці выставы







На адкрыцці прысутнічала каля 100 чалавек. Адкрыў выставу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік, які адзначыў, што выстава будзе спрыяць захаванню памяці пра беларускіх герояў Другой Сусветнай вайны, якія разам з палякамі аднымі з першых у Еўропе сказалі “Не” нацызму. Яшчэ ў верасні 1939-га.











Аўтар выставы, беларускі гісторык Ігар Мельнікаў









Адной з гасцей выставы была Глава прадстаўніцтва ЕС у Беларусі спадарыня Андрэа Віктарын



































Адным з гасцей выставы "Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг." сталі князі Мацей і Мікалай Радзівілы








Фота istpravda.ru

Каментаваць