У Мінску пройдзе мітынг за дэкрыміналізацыю марыхуаны

Грамадская кампанія Legalize Belarus запрашае на мітынг у падтрымку адмены крымінальнага пакарання за захоўванне кантралюемых рэчываў у малых колькасцях.

Мерапрыемства санкцыянаванае і пройдзе ў межах перадвыбарчай агітацыйнай кампаніі кандыдата ў дэпутаты Мінгарсавету.

Мітынг пройдзе ў суботу 17 лютага (субота) на пляцоўцы ля ўваходу ва ўніверсам "Цэнтральны" (Мінск, пр. Незалежнасці, 23). Пачатак а 13:00.

Мерапрыемства ў Facebook.
Мерапрыемства ў VK.

Ва ўстаноўленым законам парадку апавяшчэнне пра правядзенне агітацыйных мітынгаў ля ўваходу ва ўнівэрсам "Цэнтральны" было пададзена ў Мінгарвыканкам. Фактычна мітынгі, што праводзіліся і будуць праводзіцца згодна з пададзеным апавяшчэннем, не з’яўляюцца перадвыбарчай агітацыяй. Апавяшчэнні былі пададзеныя даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Мінгарсавету Мікіты Краснакуцкага.

«Адна з мэтаў майго балатавання на выбарах — гэта даць магчымасць грамадскім актывістам публічна выказваць сваё меркаванне праз правядзенне пікетаў і мітынгаў», — кажа Мікіта.
Акрамя мітынгу за дэкрыміналізацыю марыхуаны, 13 і 15 лютага ў межах «агітацыі» за кандыдата актывісты Грамадскага руху “Дзея” ўсталявалі ў цэнтры Мінску фотазоны, прысвечаныя 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дзея


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Глеб
  • 2018-02-14 23:56:50
Мярзота пашырае крок!
  • Боб Марлі
  • 2018-02-15 11:41:07
Толькі смелыя і рашучыя нас выратуюць. Калі нехта хоча паліць і шкодзіць сваё здароўе - гэта іх ўласная справа. Хопіць ужо фабрыкаваць справы і даваць працу мянтам.
  • Лібераст
  • 2018-02-16 17:18:57
Свабоду наркадэградацыі!

Каментаваць