У наступным сезоне з ФК «Іслач» здымуць адразу 7 ачкоў за дагаварны матч

З футбольнага клуба «Іслач» на старце сезона-2017 здымуць адразу 7 ачкоў — за ўдзел у дагаварным матчы. Такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футболу.


Інцыдэнт адбыўся 30 красавіка — «Іслач» гуляла з брэсцкім «Дынама». Вынік матчу ануляваны, «ваўкам» залічылі тэхнічную паразу 0:3, аднак на становішча каманд у турнірнай табліцы гэта не паўплывала — «Дынама» тады выйграла з лікам 4:2.

Пакараныя таксама два клубы з першай лігі — «Луч» і «Ашмяны». Вынік матчу 10 тура паміж «Лучом» і «Гомельчыгункатрансам» (3:1) ануляваны, сталічнаму клубу залічылі тэхнічную паразу 0:3. Вынік матчу 11 тура першай лігі паміж камандамі «Ашмяны» і «Луч» (3:3) таксама ануляваны, ачкі згубілі абова клубы.

Вынік матчу 21 тура першай лігі паміж «Ашмянамі» і «Баранавічамі» (1:1) ануляваны, «Ашмянам» залічылі тэхнічную паразу — 0:3.

«Луч» пачне чэмпіянат-2017 у першай лізе з мінус 10 ачкамі, «Ашмяны», якія вылецелі з другую лігу, пачнуць чэмпіянат з пасівам у 5 ачкоў.

Крымінальную справу аб дагаварных матчах вядзе Следчы камітэт. Папярэдняе расследаванне працягнутае да снежня.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць