У рэгіёнах адбываюцца суды «за Дзень Волі»

Напярэдадні Дня Волі па ўсё краіне прайшлі затрыманні актывістаў. 26 сакавіка ў рэгіёнах прызначаны суды над імі.

spring96.org

У Салігорску 24 сакавіка быў затрыманы сябра Руху “За Свабоду” Уладзімір Шыла. Суд прызначаны на 26 сакавіка па арт. 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь (непарадпакаванне патрабаванням міліцыі).

У Магілёве напярэдадні Дня Волі быў затрыманы сябра аргкамітэта па стварэнню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Станіслаў Паўлінковіч. Днём 25 сакавіка маці актывіста Наталля паведаміла аб знікненні сына, які меў намер прыняць удзел у святочных мерапрыемствах у Мінску. Аб месцазнаходжанні сына бацькам стала вядома толькі вечарам, паведамляе мясцовы праваабарончы рэсурс mspring.online.

 Па папярэдняй інфармацыі, яго будуць судзіць за парушэнне правілаў дарожнага руху і супраціў міліцыі. Дакладнае месцазнаходжанне Станіслава Паўлінковіча невядома. Па адной інфармацыі ён знаходзіцца ў РАУС, па іншай — у ІЧУ. Разгляд справы ў судзе яшчэ не прызначаны.

У Брэсце адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Ленінскага раёна затрыманага ўвечары 23 сакавіка відэаблогера Сяргея Пятрухіна. Ён падвергнуты спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 8 базавых велічыняў па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

У Дуброўна адбываецца суд над Наталляй Стрэльчанка, якая была затрымана 25 сакавіка ў 6 гадзіны раніцы. Суд не пачынаўся да 11:00. Наталлі ў судзе стала кепска, бо яна не ела ад учорашняй раніцы. У суд прыехала хуткая дапамога, але фельдшэр заявіў, што не можа забраць яе з суда, таму аказаў дапамогу на месцы. Суддзя абвесціў перапынак да 15 гадзіны.

У Бярозе чакаецца суд над актывістам Аляксандрам Кабанавым.

Сёння 26 сакавіка у Бабруйску чакаюцца суды над лідаркай мясцовай арганізацыі незалежнага прафсаюза РЭП Галінай Смірновай і каардынатаркай аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» па Магілёўскай вобласці Таісіяй Кабанчук.

 spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць