У Рыа напалі на аўтобус з беларускімі журналістамі

Падчас Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра на аўтобус з беларускімі журналістамі быў здзейснены напад. Інцыдэнт адбыўся пасля матчу Беларусь-Бразілія 9 жніўня, які прайшоў на Youth Arena і завяршыўся перамогай падапечных Анатоля Буяльскага 65:63.


Пасля гульні аўтобус з прадстаўнікамі СМІ вяртаўся з кластара «Дэадора» ў галоўны прэс-цэнтр Алімпіяды. На сярэдзіне шляху прыкладна ў 20.15 па мясцовым часе, як распавялі відавочцы, пачуліся два моцныя гукі, пасля чаго два вялікіх акна пакрыліся дробнымі расколінамі.





У вокнах – невялікія адтуліны, перадае БелТА. Нязначныя пашкоджанні пальцаў асколкамі шкла атрымаў карэспандэнт беларускага выдання «Прэсбол» Артур Жоль.


Новая дарога ад кластара Гульняў «Дэадора» да алімпійскага прэс-цэнтра пралягае праз кварталы фавел і сярод скалістай мясцовасці. Па здагадках, гэта маглі быць стрэлы або кінутыя камяні ў вокны аўтобуса.


Прэсбол паведамляе, што па прыездзе ў Алімпійскі парк аўтобус не быў агледжаны спецслужбамі. Пасажыры, якія знаходзіліся ў салоне, не дапытваліся .


Паводле racyja.com

Каментаваць