У Венесуэле спынілася 80% нафтаперапрацоўчых заводаў

Пераважная колькасць нафтаперапрацоўчых заводаў Венесуэлы спынілі сваю працу. Пра гэта ў пятніцу заявіў кіраўнік прафсаюза работнікаў нафтавай прамысловасці краіны Іван Фрэйтэс.


Паводле яго словаў, дзейнічаюць толькі два НПЗ у складзе комплекса “Парагуана”, а 80% прадпрыемстваў гэтага профілю спыніліся. Пры гэтым прадпрыемствы, якія працягваюць працаваць, выпускаюць толькі нафтавыя адкіды, якія затым па нізкіх коштах прадаюць у ЗША, бо самі не могуць належным чынам ажыццявіць перапрацоўку сыравіны.

Цяпер у Венесуэле практычна перасталі выпускаць бензін, асабліва з высокай актанавай лічбай. Адказнасць за такую сітуацыю прафсаюзны лідар ускладае на ўрад краіны і на прэзідэнта Нікаласа Мадура.

Улады Баліварскай Рэспублікі цягам апошніх месяцаў вядуць чыстку шэрагаў у нафтаперапрацоўчай галіне. Ужо затрыманыя не меней за 65 кіраўнікоў, у тым ліку 16 топ-менеджэраў. Сярод іх ёсць былыя кіраўнікі амерыканскага падраздзялення PDVSA — кампаніі Citgo, якія выстаўленыя абвінавачанні ў наўмыснай растраце, адмыванні грошай і злачыннай змове, перадаюць замежныя СМІ.

Паводле «Еўрарадыё»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць