Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У «віцебскіх Курапатах» паставілі 4-метровы крыж памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

Металічны крыж устаноўлены на ўскрайку лесу каля вёскі Хайсы, дзе роўна тры гады таму былі знойдзеныя чалавечыя парэшткі ў невядомых масавых пахаваннях, паведамляе "Радыё Свабода".

Крыж, усталяваны 12 лістапада

Вышыня крыжа — больш за 4 метры, і яго добра відаць з шашы Віцебск — Гарадок, а таксама ад чыгункі, якая ідзе ўздоўж лесу. 

Усталяванне крыжа

Мемарыяльны крыж, пастаўлены 12-га лістапада, з’яўляецца пачаткам маршруту, адзначанага паказальнікамі: кіруючыся імі, кожны ахвотны можа самастойна наведаць мемарыял.

 

Указальнікі

З 2014 году ў «расстрэльным лесе» актывісты ініцыятывы «Хайсы» паставілі 34 крыжы. Першыя пяць былі знішчаныя невядомымі вандаламі, але потым адноўленыя.

27 крыжоў было пастаўленыя каля вялікіх ямін, дзе на працягу трох гадоў знаходзілі парэшткі — косці і чарапы з кулявымі адтулінамі, а таксама фрагменты вопраткі і абутку.

 

Крыжы ў лесе

Яшчэ 7 крыжоў сімвалічныя, іх паставілі на ўваходзе ў «расстрэльны» лес з розных бакоў.

 

Тры крыжы на ўваходзе ў лес з боку вёскі Хайсы.

Шыльда на цэнтральным крыжы

Неабыякавым грамадзянам удалося вызначыць імёны дзвюх імаверных ахвяраў, расстраляных у гэтых мясцінах. Паводле сведчанняў старажылаў, расстрэлы ў лесе каля вёсак Хайсы і Дрыкольле адбываліся рэгулярна на працягу 1937–1938 гадоў.

Актывісты сабралі каля 40 сведчанняў пра сталінскія расстрэлы ў гэтых мясцінах. Але мясцовыя ўлады не бяруць іх пад увагу і адмаўляюцца ўшаноўваць памяць ахвяраў.

 

Сімвалічная магіла ў лесе

Памінальныя імпрэзы, а таксама рэгулярныя ўпарадкаванні гэтых мясцінаў ладзяць толькі віцебскія актывісты.

 

Тут пачынаюцца «віцебскія Курапаты»

www.svaboda.org

 

Каментаваць