У Вярхоўным судзе ў адказ на пытанні грамадзян выклікалі ахову

30 жніўня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь у адказ на пытанні грамадзян выклікалі ахову.  



Пра гэта НЧ паведаміла актывістка Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, праваабаронца Тамара Сяргей.

Яна нагадала, што 24 верасня 2015 года на сталічнай плошчы Свабоды больш за 15 пенсіянераў — актывістаў ініцыятывы з розных рэгіёнаў краіны правялі несанкцыянаваны пікет дзеля прыцягнення ўвагі грамадства і дзяржавы да праблемы адпісак на звароты ў органы суду і пракуратуры, а таксама да бяздзейнасці кіраўніка дзяржавы па абароне канстытуцыйных правоў грамадзян. Пенсіянеры трымалі ў руках Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і расцяжкі наступнага зместу: “У Канстытуцыі правы і свабоды на паперы, а нам яны патрэбныя ў жыцці!”, “Чыноўнікі і дэпутаты схаваліся ад народа за плотам адпісак” і “Патрабуем ад чыноўніцтва выканання Канстытуцыі краіны!”.  

Паводле словаў юрысткі, пазней 12 грамадскіх актывістаў абскардзілі ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы незаконныя дзеянні Мінскага гарвыканкаму, які не дазволіў правядзенне акцыі.  “Аднак суддзя Алена Рудніцкая не толькі вынесла неабгрунтаванае і незаконнае рашэнне, але і абавязала кожнага з заяўнікаў заплаціць за падачу скаргі ў суд дзяржпошліну ў памеры адной базавай велічыні. Такім чынам, замест дзяржпошліны памерам у адну базавую велічыню (на той момант 180 тысяч рублёў), як таго патрабуе заканадаўства, суд абавязаў пенсіянераў заплаціць яшчэ 11 базавых велічынь, што складала 1 мільён 980 тысяч рублёў. Пры гэтым сваё рашэнне суддзя Алена Рудніцкая аніяк не абгрунтавала нормай заканадаўства, гэта значыць, здзейсніла самавольства”, — падкрэсліла Тамара Сяргей.

Яна распавяла, што пазіцыю Алены Рудніцкай падтрымалі Мінскі гарадскі суд на чале з ягоным старшынёй Паўлам Каршуновічам і намеснік старшыні Вярхоўнага суду Жанна Шкурдзюк.  “Менавіта да яе тры актывісты ініцыятывы прыйшлі на прыём 30 жніўня, каб высветліць, якой нормай закону кіруюцца беларускія суддзі, якія самавольна прызначаюць памеры дзяржпошліны. Аднак замест адказу на нашае пытанне суддзя Вярхоўнага суду Жанна Шкурдзюк выклікала ахову”, — сказала праваабаронца.

Яна паведаміла, што па гэтай праблеме актывісты ініцыятывы будуць дабівацца прыёму ў старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы.  




Абмеркаванне:

  • Коваленко
  • 2016-08-30 18:54:16
Судья Верховного суда Жанна Шкурдюк не зная что ответить на вопрос, в связи с ответом за её подписью, с помощью агрессии пыталась выйти из сложившегося положения. Агрессивное поведение судьи Шкурдюк, является доказательством её незаконных действий и аморального поведения.
Заместитель Председателя Верховного суда Республики Беларусь Жанна Шкурдюк, занимает такую высокую государственную должность, но позволяет вести себя не достойно и аморально!
  • пенсионер
  • 2016-09-01 05:53:06
Судьи Верховного суда ведут приёмы для галочки в отчётах. Все, кто проходил эту инстанцию знают, что в Верховном суде главенствует не закон, а круговая порука. Они безнаказанно нарушают закон и при этом прикрываются охраной и милицией. Их самих пора привлекать к ответственности, а они сидят в мантиях и решают наши судьбы. Надо искоренять это зло!

Каментаваць