Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У абарону свабоды

Тэрміновую рэзалюцыю па свабодзе СМІ ў Беларусі прынялі 18 красавіка на Агульным сходзе Еўрапейскай федэрацыі журналістаў у Стамбуле.

 Журналісцкая супольнасць выказала салідарнасць са сваімі беларускімі калегамі, а таксама заклікала ўлады Беларусі спыніць дыскрымінацыю незалежных СМІ, забяспечыць поўны доступ да інфармацыі і прывесці нацыянальнае заканадаўства ў галіне СМІ ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

Дэлегаты форуму заклікалі інстытуцыі Еўрасаюза, Раду Еўропы і АБСЕ адсочваць парушэнні свабоды СМІ ў Беларусі і абараняць свабоду медыяў і правы журналістаў у Беларусі.

Прэс-служба БАЖ

Каментаваць