У адказ на адпіскі — заява на пікетаванне

9 верасня 12 актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з розных рэгіёнаў краіны звярнуліся ў Мінгарвыканкам з заявай на правядзенне 24 верасня пікетавання ў цэнтры сталіцы.



Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадства і дзяржавы да праблемы адпісак на звароты грамадзянаў у органы суду і пракуратуры, а таксама на бяздзейнасць галавы дзяржавы па абароне канстытуцыйных правоў грамадзянаў. У пікетаванні маюць намер удзельнічаць да 20 чалавек з лозунгамі наступнага зместу: “У Канстытуцыі правы і свабоды на паперы, а нам яны патрэбныя ў жыцці!”, “Чыноўнікі і дэпутаты схаваліся ад народа за плотам адпісак” і “Патрабуем ад чынавенства выканання Канстытуцыі краіны!”.     

Для таго, каб вырашыць праблему адпісак, якой грамадскія актывісты займаюцца з 2007 году, яны выкарыстоўваюць усе мажлівасці, дадзеныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гаворка ідзе пра калектыўныя звароты, спробы сустрэцца з службовымі асобамі пад час іх асабістых прыёмаў, а таксама пра пікетаванне, у тым ліку несанкцыянаванае, за што грамадскія актывісты былі затрыманыя, асуджаныя і аштрафаваныя.

У 2011 годзе пасля сустрэчы актывістаў ініцыятывы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімірам Макеем была створаная рабочая група па праблеме адпісак, вынікам працы якой па краіне сталі 333 адмененых прысуды па крымінальных справах. Аднак праблема адпісак у поўным аб’ёме так і не была вырашаная, бо па Грамадзянскай ініцыятыве супраць беззаконня ў судах і пракуратуры былі перагледжаныя толькі 10 крымінальных справаў, у тым ліку 6 зняволеных былі рэабілітаваныя. Вось чаму актывісты ініцыятывы былі вымушаныя цягам наступных пяці гадоў сістэматычна звяртацца і прыходзіць у Адміністрацыю Прэзідэнта, а таксама праводзіць пікетаванні ў цэнтры Мінска.

Дзякуючы намаганням актывістаў ініцыятывы 24 ліпеня была паўторна створаная рабочая група на чале з намеснікам дырэктара Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Жэўняком. Аднак рабочая група пакінула без разгляду праблему адпісак і грамадзяне атрымалі ад намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валеры Міцкевіча чарговую адпіску, што і стала падставай для заявы на пікетаванне.

Як адзначыла на прэсавай канферэнцыі 9 верасня ў Мінску актывіст ініцыятывы, юрыстка Тамара Сяргей, людзям патрэбны сапраўдны адкрыты дыялог з уладамі, а не ягоная імітацыя, бо чынавенства, як і раней, дзейнічае з пазіцыі сілы ў адносінах да сваіх грамадзянаў. “На нашым баку толькі Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, аднак не галава дзяржавы, які павінен выступаць гарантам асноўнага закону  краіны”, — падкрэсліла Тамара Сяргей.

Абмеркаванне:

  • Коваленко
  • 2015-09-10 09:07:09
Администрация Президента своими действиями прилагает все усилия, чтобы убедить граждан в том, что Президент Республики Беларусь не исполняет свои обязанности гаранта Конституции прав и свобод
граждан. Нас вынуждают выходить на пикет и мы выйдем. так как другого выхода мы не видим. Проблема отписок препятствует восстановлению нарушенных прав каждого гражданина страны, а решать эту проблему
чиновники отказываются. В правовом государстве так не должно быть!
  • Санкевич
  • 2015-09-10 13:13:09
О каком справедливом рассмотрении вопроса отписок можно говорить если мы граждане сами выискивали председателя этой рабочей группы и напрашивались на приём! Что могли проверить и рассмотреть по
существу вопроса члены этой группы, если представитель верховного суда на встрече представился зам, начальника управления судебного надзора В,С, а на самом деле он зам начальника по обращению граждан
в ВС!!! Вот с этого вранья пошло дальше враньё. Нам враньё чинуш власти надоело вот поэтому будем выходить!

Каментаваць