У Брусэлі адбылося некалькі выбухаў. Дзясяткі параненых (абноўлена)

У аэрапорце Завентэм у Брусэлі прагрымелі два выбухі. Пра гэта паведамляецца ў мікраблогу ў Twitter News Executive. Крыху пазней яшчэ выбухі прагрымелі ў метро недалёка ад будынка Еўрапарламента і Еўракамісіі каля станцый Шуман і Маленбек. У краіне ўведзены рэжым найвышэйшай тэрарыстычнай пагрозы.



Коратка пра тое, што вядома на гэты момант. Каля 10:30 па беларускім часе ў аэрапорце Брусэля прагучалі два выбухі, у выніку якіх загінулі па меншай меры 14 чалавек і 45 атрымалі раненні. Перад выбухамі відавочцы чулі стрэлы і крыкі на арабскай мове. Адну бомбу падарваў смяротнік, другая была прыведзена ў дзеянне дыстанцыйна. Каля 11:00 адбыўся выбух паміж станцыямі метро Шуман і Маленбек ва ўрадавым раёне. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 10 загінулі, 12 параненыя. Грамадскі транспарт, вакзалы, аэрапорт Бруселя зачыненыя. Урадавы раён Бруселя блакаваны паліцыяй.

Паводле некаторых звестак адказнасць за тэракт узяла на сябе "Ісламская дзяржава". 

Тэлеканал Euronews паведаміў, што на тэрыторыі Брусэльскага аэрапорта былі знойдзеныя тры паясы смертнікаў, якія не выбухнулі.

У выніку выбуху загінулі як мінімум 11 чалавек, яшчэ каля сотні былі параненыя. Некаторыя пацярпелыя знаходзяцца ў цяжкім стане.

Крыніца ў праваахоўных органах Бруселя паведаміла NBC News пра шматлікія ахвяры ў выніку выбуху.

Выбух адбыўся каля стойкі рэгістрацыі кампаніі American Airlines. Усе палёты з Завентэма знаходзяцца ў стане чакання, чыгуначныя перавозкі ў аэрапорт прыпыненыя.

Метро спынена, людзі па рэйках дабіраюцца да станцыі.
 
 
Фота Euronews, са станцыі Шуман.
 
 
 
 
Квартал Еўрапарламента і Еўракамісіі блакуе паліцыя.
 

Паводле замежных смі і obozrevatel.com

Каментаваць