У Акадэміі кіравання пры Прэзыдэнце па ініцыятыве студэнтаў адбылася імпрэза-акцыя “Размаўляй па-беларуску!”

1 сакавіка ў Мінску ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве студэнцкай рады Інстытута кіраўнічых кадраў адбылася імпрэза-акцыя “Размаўляй па-беларуску!. Пра гэта паведаміла першы намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ Алена Анісім.



1 сакавіка ў Мінску ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве студэнцкай рады Інстытута кіраўнічых кадраў адбылася імпрэза-акцыя “Размаўляй па-беларуску!. Пра гэта паведаміла першы намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ Алена Анісім.

Паводле яе слоў, ініцыятарам акцыі выступіў студэнт-першакурснік факультэта кіравання Інстытута кіраўнічых кадраў акадэміі Уладзіслаў Шумскі. “Заклапочаны сучасным станам беларускай мовы, ён вырашыў зрабіць гэтую акцыю сістэматычнай – яна будзе праводзіцца ў першы дзень кожнага месяца з рознымі конкурснымі праграмамі і падарункамі для іх пераможцаў. Надалей юнак плануе прыцягнуць да сваёй ініцыятывы іншыя сталічныя ВНУ, у тым ліку Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт. Сам Уладзіслаў Шумскі ў жыцці не карыстаецца беларускай мовай, але лічыць яе вельмі прыгожай і хоча размаўляць па-беларуску. Ён лічыць неабходным, каб усё справаводства была пераведзена на беларускую мову і на ёй размаўлялі ўсе чыноўнікі, — адзначыла Анісім.

Паводле яе слоў, студэнт першага курса факультэта кіравання Кастусь Варанцоў, які штодзённа карыстаецца беларускай мовай і займаецца яе папулярызацыяй, выказаў думку, што адукаваны чалавек павінен аднолькава добра ведаць абедзве дзяржаўныя мовы. “А тым, хто дрэнна ведае матчыну мову, Варанцоў параіў пачытаць беларускую літаратуру, паслухаць цудоўную беларускую музыку. Свой выступ студэнт завяршыў словамі: “Наша мовы жыве і будзе жыць заўсёды!, — сказала Анісім.

Паводле яе слоў, прыкладам здатнасці і дасканаласці беларускай мовы можна лічыць тое, што ў студэнтаў акадэміі 1 сакавіка англійская мова выкладалася праз беларускую, а таксама на роднай мове выкладалася лекцыя па эканамічнай тэорыі.

У сваім выступе перад студэнтамі Анісім падзякавала ініцыятарам за запрашэнне прыняць удзел у імпрэзе. “Мне як прадстаўніку грамадскай арганізацыі прыемна ўсведамляць, што наша сустрэча мае важнае грамадскае значэнне і сугучна тым працэсам, і тым тэндэнцыям, што набываюць агульнабеларускі размах. Надзвычай важна, што такая ініцыятыва па падтрымцы беларускай мовы нарадзілася ў вядучай навучальнай установе, дзе рыхтуюцца кіраўнічыя кадры для розных структур улады нашай краіны. Хочацца спадзявацца, што ваша акцыя стане прыкладам для іншых ВНУ Беларусі. Такія крокі сведчылі б пра тое, што набываюць рэальнае ўвасабленне ў штодзённай практыцы словы кіраўніка нашай краіны: “на Беларусі ніколі не перасохнуць крыніцы народнай мудрасці, таленту, любові да роднай мовы, культуры і традыцый Бацькаўшчыны, — сказала Анісім.

Яна выказала сваю думку наконт меркавання пра няздольнасць беларускай мовы забяспечыць зносіны ва ўсіх сферах жыцця: “Каб казаць, што мова распрацаваная ці не распрацаваная,  трэба ёю карыстацца і штодзённа размаўляць. Тады знойдуцца і словы, і адпаведныя звароты, таму што мова тады натуральная, калі яна гучыць штодня і паўсюль. Толькі тады яна і развіваецца. Нельга развіць мову, калі яна будзе толькі ў падручніках і кнігах, бо кнігі старэюць, а жыццё наша рухаецца далей. Прыходзяць новыя рэаліі, з’явы, і трэба адпаведным чынам гэта адлюстроўваць у мове. Мова – сродак камунікацыі. Калі няма камунікацыі, то і мова “заржавее.

Паводле яе слоў, у акцыі ўдзельнічаў вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў, які назваў імпрэзу “выдатнай і цудоўнай, таму што студэнты самі захацелі прыцягнуць увагу да стану беларускай мовы. “На ягоную думку, у ВНУ мала прадметаў выкладаюцца па-беларуску, у той жа час створана шмат беларускамоўных падручнікаў па розных дысцыплінах. Капылоў звярнуў увагу на тое, што студэнты ставяцца добра да выкладання па-беларуску, але важна, каб студэнты ўсвядомілі важнасць шырокага ўжытку беларускай мовы пасля заканчэння акадэміі, — адзначыла Алена Анісім.

Каментаваць