У Арцёмаўску атакавалі ваенныя склады, ёсць паранены, у горадзе неспакойна

Сёння ў 05:20 у цэнтральную раённую бальніцу Арцёмаўск дастаўлены ўкраінскі ваенны кантрактнай службы з раненнем у твар, які пацярпеў пры нападзе баевікоў на склады са зброяй, паведамляе kramatorsk.info.



Ілюстрацыйнае фота


Галоўны лекар ЦРБ Валянцін Блядноў паведаміў, што пацярпеламу аказана дапамога. Стан 27-гадовага вайскоўца медыкі ацэньваюць як сярэдняй цяжкасці.

 

З раніцы ў горадзе быў спынены рух транспарту на некаторых маршрутах. Акрамя таго, па словах відавочцаў, у небе пастаянна кружаць некалькі верталётаў. У сувязі з неспакойнай сітуацыяй у горадзе і ў мэтах бяспекі дзяцей, гарадскі аддзел адукацыі рэкамендуе бацькам сёння пакінуць школьнікаў і дашкольнікаў дома.

 

Як паведамляе Мінабароны Украіны, у ноч з 23 на 24 красавіка каля 100 невядомых здзейснілі напад на ваенную частку ў горадзе Арцёмаўск Данецкай вобласці.



Паводле паведамлення, тыя, хто нападаў вялі агонь з аўтаматычнай зброі, гранатамётаў і актыўна ўжывалі ручныя аскепкавыя гранаты.


 


"Дзякуючы ўмелым дзеянням камандавання адзначаных сіл, якія былі прыцягнутыя па сігнале трывогі, асабістага саставу, які ажыццяўляў кругавую абарону перыметра ваеннай часткі, а таксама рэзервовай баявой групы неадкладнага рэагавання, аб'екты вайсковай часткі знаходзяцца пад кантролем узброеных Сіл Украіны", — гаворыцца ў паведамленні.
 

Кіраўнік МУС Арсен Аваков, што групай баявікоў кіраваў расейскі вайсковец "засьвечаным на многіх фота ў Славянску — з шырокай барадой".
 

Каментаваць