У Асіповічах садова-паркавая скульптура працы Аляксандра Дранца перамагла ў конкурсе на сімвал горада

Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, сябар Саюза мастакоў Беларусі скульптар Аляксандр Дранец прапанаваў найбольш удалы эскіз скульптуры, якая "інтэгруе тое, што павінна быць".

Сімвалам Асіповічаў стала сялянская печ з паравознай трубой на вагонных колах. На печы сядзіць асілак Восіп, які трымае ў руках кошык. "У яго ў руках кошык, напоўнены дарункамі асіповіцкіх лясоў, на печы вязанка рыбы, якой поўныя рэчкі Асіповіцкага раёна. А шчодрасць і гасціннасць асіпаўчан сімвалізуе самавар, які заўсёды прысутнічае ў доме добрага гаспадара", — гаворыцца ў апісанні сімвала на сайце райвыканкама.

Паводле слоў Шаўлюгі, у конкурсе, які праходзіў з лютага, бралі актыўны ўдзел установы адукацыі і культуры раёна, Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Усяго было даслана прыкладна 40 работ.

Бронзавую скульптуру плануецца ўстанавіць у гарадскім садзе да дня 140-годдзя Асіповіч. Свята прызначана на 4–5 жніўня.

Паводле БелаПАН
 
Каментаваць