У Бабруйску затрыманы журналіст "Новага Часу" (абноўлена)

Журнасліста "Новага часу" Вячаслава Пяшко і ўсіх затрыманых у Бабруйску "свабодаўцаў" адпусцілі без складання пратаколаў.

 



Нагадаем, пад час запісу інтэрв'ю са звольненымі рабочымі-чальцамі пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), быў затрыманы наш журналіст Вячаслаў Пяшко.

"Мы запісвалі інтэрв'ю з рабочымі, якія трымаюць папяраджальную галадоўку,калі да нас падыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Без тлумачэнняў нас павезлі ў гарадское ўпраўленне ўнутраных спраў", —  паведаміў Вячаслаў па тэлефоне.

Па словах Вячаслава, было затрымана 7 чалавек.

Як паведаміў НЧ намеснік начальніка УВД, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Малахаў Андрэй Мікалаевіч, з нашым журналістам усе ў парадку, з ім зараз проста вядзецца бяседа.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-11-11 12:34:00
"ЖурнаCліста "Новага часу", "з нашым журналістам усе ў парадку" (чаму не "усё"?) І што, міліцыянт так і сказаў: "вядзецца
бяседа", то бок выпіваюць і закусваюць? :) Тут больш дарэчнае слова "гутарка".

Каментаваць