У Баранавічах у Дзень Перамогі ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

У Баранавічах  прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці 9 мая адзначылі дзень Перамогі ўшанаваннем памяці загінуўшых як у  гады вайны, так і часы сталінскіх рэпрэсій.



Спачатку грамадскія актывісты  ўсклалі кветкі ля Вечнага агню ў цэнтры горада, а затым ля крыжа сталінскіх ахвяраў 1939–1953 гадоў (скрыжаванне вуліц Пірагова і Смаленскай). Раней тут была турма “Крывое кола”, у якой былі знішчаны тысячы нявінных людзей. У 1992 годзе тут быў ўсталяваны металічны Крыж — на знак памяці ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій у найноўшай гісторыі Беларусі.

“Баранавіцкія сябры і прыхільнікі недзяржаўных партый і арганізацый ўзялі на сябе абавязак даглядаць памятную мясціну ў гэтым скверы. Сёння мы тут не толькі ўсклалі кветкі, але і прыбралі тэрыторыю ад смецця”, — паведаміў грамадскі актывіст Рыгор Грык.


 

Каментаваць