У Беларусі адзначаюць Дзень перамогі

Паводле звестак Міністэрства абароны, на сёння ў Беларусі жыве 30 тысяч 520 ветэранаў Вялікай айчыннай вайны.

Цэнтральная падзея свята — урачыстае шэсце ветэранаў у Мінску, што пачалося аб 11.00 ад Кастрычніцкай плошчы і пройдзе да плошчы Перамогі. Ачоліць калону Аляксандр Лукашэнка ды іншыя вышэйшыя службовыя асобы. Плануецца, што ў шэсці прымуць удзел каля 10 тысяч чалавек, у тым ліку ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ 5 тысяч чалавек будуць вітаць іх па абодвух баках праспекта Незалежнасці.

Агульнагарадскія гулянні ў Мінску пачнуцца а 13.00 у парку Перамогі і ў раёне Палаца спорту. Яны завершацца а 22.00, калі ў шасці месцах горада дадуць святочны салют. Святкаванні таксама пройдуць ва ўсіх гарадах краіны.

На афіцыйныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі запрошаныя кіраўнікі дыппрадстаўніцтваў Еўрасаюза і ЗША. Гэта будзе першае пасля дыпламатычнага канфлікту паміж Мінскам і Бруселем з’яўленне на публіцы заходніх дыпламатаў. Летась іх не запрашалі на святкаванне 9 мая, і кветкі да помніку Перамогі амбасадары ўсклалі на наступны дзень, 10 мая, нагадвае БелаПАН.

Паводле звестак Міністэрства абароны, на сёння ў Беларусі жыве 30 тысяч 520 ветэранаў Вялікай айчыннай вайны, з якіх 21 тысяча 503 — непасрэдныя ўдзельнікі баявых дзеянняў на франтах. Сярод ветэранаў — сем герояў Савецкага Саюза і адзін поўны кавалер ордэна Славы.

Паводле euroradio.fm

Каментаваць