У беларускай педагогікі жаночы твар

Беларусь саступае Італіі па ліку узроставых настаўнікаў, а Эстоніі — па фемінізацыі сістэмы адукацыі.



Больш чым адзін з трох занятых у еўрапейскай сістэме адукацыі педагогаў дасягнуў 50-гадовага ўзросту або перасягнуў гэты рубеж, паведаміла статыстычная служба Еўрапейскага саюза "Еўрастат" напярэдадні Міжнароднага дня настаўніка — 5 кастрычніка.

Найбольш маладыя настаўнікі ў краінах ЕС працуюць на Кіпры, дзе старэйшыя за 50 гадоў — толькі 18% спецыялістаў. З вялікім адрывам па ўзроставай паказчыку ў ЕС лідзіруе Італія, дзе амаль 62% педагогаў перасягнулі 50-гадовы рубеж. Прычым каля 25% італьянскіх выкладчыкаў пачатковых і сярэдніх адукацыйных прыступак працуюць ва ўзросце старэйшыя за 55 гадоў.

У Беларусі, па дадзеных Міністэрства адукацыі, сярод школьных педагогаў — 11% спецыялістаў пенсійнага ўзросту. Еўрапейская статыстычная служба адзначыла, што з 8 300 000 еўрапейскіх настаўнікаў 70% складаюць жанчыны. Найбольшая доля жанчын працуе ў сістэмах адукацыі Прыбалтыйскіх краін — Эстоніі (88%), Латвіі (83%), Літвы (81%). У Беларусі, па дадзеных Белстата, гэты паказчык складаў у 2012/2013 навучальным годзе 86%.

sputnik.by

Каментаваць