У Бялынічах КДБ цікавіцца распаўсюднікамі незалежнай прэсы

У краму Бялыніцкага прадпрымальніка, дэмакратычнага актывіста Мікалая Мяцеліцы завітаў супрацоўнік Шклоўскага межрайаддзелу КДБ, які цікавіўся незалежнымі маланакладнымі  выданнямі, што распаўсюджваюцца праз краму. Супрацоўнік КДБ спрабаваў даведацца, адкуль з’яўляецца інфармацыйная прадукцыя.

У краму Бялыніцкага прадпрымальніка, дэмакратычнага актывіста Мікалая Мяцеліцы завітаў супрацоўнік Шклоўскага межрайаддзелу КДБ, які цікавіўся незалежнымі маланакладнымі  выданнямі, што распаўсюджваюцца праз краму. Супрацоўнік КДБ спрабаваў даведацца, адкуль з’яўляецца інфармацыйная прадукцыя.

“Супрацоўнік КДБ завітаў да мяне 14 сакавіка. Я яго ведаю асабіста, бо ён дапытваў мяне ў Шклове ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках, — распавядае Мікалай Мяцеліца. – У краме абсталяваны невялікі стэнд  з незалежнымі газетамі і інфармацыйнымі бюлетэнямі. Людзі прыходзяць і бяруць тую газету, якая іх зацікавіла. Апошнім часам выданняў паболела, бо з лютага адрадзіўся выпуск маланакладных газет “Паходня, “Рэгіён, “Магілёўскі Выбар. На пытанні супрацоўніка КДБ — адкуль у мяне з’яўляюцца газеты, чаму я іх распаўсюджваю і г. д. — я адказаў, што ўсе яны выдадзены ў адпаведнасці з Законам аб СМІ, ніякіх парушэнняў няма, а калі ён хоча даведацца, хто прывозіць да мяне газеты, то няхай лічыць, што яны з’яўляюцца ў краме з дапамогай цуда, бо гэта не яго справа. Пасля такога адказу ён узяў некалькі розных экзэмпляраў газет, сказаў, што хоча іх пачытаць, і развітаўся са мной.

“Ніякіх беларускіх законаў я не парушаю, ды і так пастаянна адчуваю павышаную ўвагу з іх боку. Аднак на наступны дзень ля крамы супрацоўнік ДАІ наклаў штраф на маю жонку, Мяцеліцу Анжэлу, якая быццам бы парушыла правілы дарожнага руху, паставіўшы машыну ў недазволеным месцы. Гэта мяне неяк насцярожыла, — падкрэсліў .Мікалай.

Па словах Анжэлы Мяцеліцы, капітан ДАІ Аляксей Карніленка выпісаў ёй штраф у памеры 35 тысяч рублёў.
“Я сапраўды спыніла машыну непадалёк ад уваходу ў Дом Быту, каб выгрузіць тавар, — распавядае Анжэла. — Так робяць усе прадпрымальнікі, якія там працуюць і нікога ніколі не штрафавалі. А тут супрацоўнік міліцыі адразу выпісаў мне штраф. Пры тым, што побач стаялі некалькі машын, на якія ён не звярнуў ніякай увагі. Калі я запыталася, чаму ён штрафуе менавіта мяне і нічога не кажа іншым кіроўцам, ён проста прамаўчаў. Зразумейце, тут не ў грашах справа, проста зацікавілі такія выбарачныя адносіны.

У студзені 2011 году супрацоўнікі КДБ правялі ў кватэры Мікалая Мяцеліцы вобшук у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19-20 снежня 2010 года, канфіскавалі аргтэхніку і носьбіты інфармацыі. Пазней Мікалая некалькі разоў выклікалі на допыт у Шклоўскі межрайаддзел КДБ. Летам 2011 года яго аштрафавалі супрацоўнікі МНС і міліцыі за ўдзел у адзначэнні традыцыйнага свята Купалле на рацэ Друць у Бялыніцкім раёне, адным з арганізатараў якога Мікалай з’яўляецца ўжо шмат гадоў.

spring96.org


 

Каментаваць