Міжнародны дзень беспрытульных жывёл (фотарэпартаж)

Ужо сёмы год у Міжнародны дзень беспрытульных жывёл ГААЖ “Эгіда" ладзіць дабрачынную акцыю “Давай дапаможам”. У гэты дзень любы ахвотны можа прыйсці на акцыю і ўзяць сабе ў дом ката ці сабаку.



У гэтым годзе акцыя праходзіла ў парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка. На акцыю прыйшло шмат людзей, многія прынеслі ежу, лекі, латкі і іншыя патрэбныя рэчы для жывёлаў.

Акрамя выставы і раздачы жывёлаў наведнікі мелі магчымасць паслухаць канцэрт. На свята завіталі вядомыя беларускія спевакі Аляксандра і Канстанцін. Некалькі гадом таму на падобным мерапрыемстве яны забралі сабе сабаку. І з таго моманту, як прызнаецца Аляксандра, сабака стаў не толькі часткай іх асабістага, але і гастрольнага жыцця.

Кожны наведвальнік, які мае дома жывёлу, атрымаў ад адной з кампаній па вытворчасці ежы для жывёл пачак корму.

Каментаваць