У Беларусі стартавала дабрачынная акцыя "Зноў у школу"

Не за гарамі самае важнае для дзяцей свята — 1 верасня, Дзень ведаў. Дабрачынны праект "Рабі дабро" і ў гэтым годзе паставіў сабе няпростую задачу — дапамагчы дзеткам, што засталіся без бацькоў, сустрэць гэта свята з усмешкай на твары. І вы разам з намі можаце дапамагчы зрабіць гэтую задачу выканальнай! Акцыя праходзіць з 31 ліпеня па 30 жніўня 2015 года.



Ужо сёння любы ахвочы дапамагчы можа набыць любыя канцылярскія прыналежнасці, якія могуць спатрэбіцца дзецям на ўроках, і перадаць іх валанцёрам праекта. Выхаванцы інтэрнатаў, спецшкол і дзіцячых дамоў Беларусі ўжо атрымалі аналагічную дапамогу ў мінулым годзе і спадзяюцца, што і на гэты раз пра іх не забудуць.

Калі вы хочаце дапамагчы сіротам, але не ведаеце, як зрабіць першы крок, асцерагаецеся нарвацца на ашуканцаў або проста не ведаеце, што ж сапраўды трэба дзецям, — далучайцеся да нашай акцыі! Набывайце канцтавары і перадавайце іх прытулкам, арганізуйце збор сярод сваіх знаёмых, прыязджайце разам з намі ў дзіцячыя ўстановы — бо дарагі не толькі падарунак, але і ўвага.

Па свайму вопыту мы можам сказаць, што такія акцыі сапраўды прыносяць істотную карысць, дапамагаюць забяспечваць дзетак усім неабходным для добрай вучобы. Будзьце з намі ўжо сёння!

Афіцыйны сайт акцыі:  v-shkolu.by

Каментаваць