У Брэсце пад час “народных гулянняў” затрымлівалі журналістаў і грамадcкіх актывістаў

10 чалавек былі затрыманыя пад час мірнай акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку. Усяго ў акцыі 15 чэрвеня прыняло удзел больш за 300 берасцейцаў.

10 чалавек былі затрыманыя пад час мірнай акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку. Усяго ў акцыі 15 чэрвеня прыняло удзел больш за 300 берасцейцаў.

Людзі рознага узросту выйшлі на цэнтральную Плошчу імя Леніна ў горадзе Брэсце. На працягу паўгадзіны – з 19:00 да 19:30 – удзельнікі акцыі проста прысутнічалі на плошчы: хто размаўляў са знаёмымі і сябрамі, хто проста моучкі стаяў, ці прагульваўся. Маладая дзяўчына расказала, што яе сюды “выцягнулі быцькі яе мужа, бо сама яна даўно ужо ня верыла, што “у Брэсце магчыма сабраць хоць сотню чалавек. Людзі, якія прысутнічалі на плошчы, праз 15 хвілін – у сярэдзіне і ў канцы акцыі – пласкалі ў далоні. Такім чынам яны выказвалі адзін аднаму падтрымку і давалі адчуць, што усе прысутныя маюць пэўнае адзінства.

Яшчэ перад пачаткам акцыі у журналістаў, якія рабілі фотаздымкі, пераверылі пасведчанні і папярэдзілі, каб яны выйшлі з натоупу. Тым ня менш, у сярэдзіне акцыі журналіста “Брэсцкай газеты Станіслава Коршунава затрымалі супрацоунікі ў цывільным і адвялі да аўтазаку ў прылеглы да плошчы ім. Леніна двор. Ягоная журналісцкае пасведчанне і тэлефанаванне ў рэдакцыю на супрацоунікаў міліцыі не падзейнічала. Разам з ім былі затрыманыя журналісты Міхась Ільін і Дзмітры Босак. Праз пэўны час да журналістаў, якія знаходзіліся побач з аўтазакам, падвялі мясцовых грамадскіх актывістаў. Усіх затрыманых адвезлі ў Ленінскі РАУС горада Брэста, які знаходзіцца ў Паўночным гарадку.

Як паведаміў каардынатар “Руху за Свабоду па Брэсцкай вобласці Дзяніс Турчэняк, у Ленінскім РАУС затрыманых хацелі паставіць на відыяўлік. Але, пасля патрабаванняў Д. Турчэняка паказаць пастанову, на аснове якой праводзіцца відыяўлік людзей, супрацоунікі РАЎС затрыманых адпусцілі. Адна з 10 затрыманых – Ганна Канюс – была пастаўлена на відыя улік, у яе узялі адбіткі пальцаў. 

Імёны затрыманых пад час “акцыі маўчання у Брэсце журналістаў - Станіслаў Коршунаў (“Брэсцкая газета), Дзмітрый Босак (фотакарэспандэнт партала “Віртуальны Брэст), Міхась Ільін (незалежны журналіст). Грамадскія актывісты: Дзяніс Турчэняк (Каардынатар Руху “За Свабоду па Брэсцкай вобласці), Зміцер Шурхай і Арцём Палачанін (Аргкамітэту па стварэнню БХД па Брэсцкай вобласці), Яўген Скрабец (Міжнародная арганізацыя “Малады Фронт, зарэгістраваная ў Чэхіі), Ганна Канюс і Андрэй Ваўчок (БСДП “Грамада). Усіх 10 чалавек адпусцілі праз гадзіну без складання пратаколаў.

Каментаваць