У Брэсце абяцаюць расследаваць «зачыстку» пінскіх вулічных гандляроў

УУС Брэсцкага аблвыканкама абяцае расследаваць дзеянні міліцыі пры затрыманні гандляроў-пенсіянераў каля пінскага рынку. Паведамленне пра інцыдэнт з'явілася на сайце прэс-службы ведамства ўчора ўвечары.



«Трое жыхароў Пінска прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за ўмяшальніцтва ў вырашэнне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, несанкцыянаваны гандаль і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», —  гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

 

«Участковым інспектарам міліцыі Пінскага ГАУС у ходзе выканання сваіх паўсядзённых службовых абавязкаў 2013/07/07 г. тройчы наведвалася тэрыторыя, якая прылягае да дома 118 па вуліцы Брэсцкай у г. Пінску, дзе грамадзяне рэгулярна спрабуюць весці гандаль прадуктамі харчавання з зямлі (у месцы забароненым заканадаўствам).

Участковы інспектар, замацаваны за дадзенай тэрыторыяй, тройчы праводзіў прафіляктычныя гутаркі: была растлумачана адміністрацыйная адказнасць за дадзенае правапарушэнне. Каля 15:00 2013/07/07 г. ўжо ў чацвёрты раз ўчастковы выявіў парушэнне правілаў гандлю на дадзеным месцы. Ён сумесна з двума дзяжурнымі нарадамі палка ППСМ прыняў меры па спыненні адміністрацыйных правапарушэнняў і затрыманні правапарушальнікаў, якія аказалі непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

 

У выніку на Заходні грамадскі пункт аховы грамадскага парадку дастаўлена 3 чалавекі: мужчына 1957 года нараджэння, і дзве жанчыны 1949 нараджэння.

У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 23.3 КаАП Рэспублікі Беларусь (Умяшанне ў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні). 2013/07/09 справа была разгледжана ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска, і ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20-ці базавых велічынь. У адносінах да жанчын складзены адміністрацыйныя пратаколы на падставе ч. 8 ст.12.17 (Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву) і 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАП Рэспублікі Беларусь. Справы аб адміністрацыйных правапарушэннях накіраваныя ў суд.
 

УУС Брэсцкага аблвыканкама будзе праведзена праверка абгрунтаванасці прынятых мер з боку супрацоўнікаў пінскай міліцыі ў дачыненні да затрыманых асоб і дадзена адпаведная прававая ацэнка».

Каментаваць