У Брэсце грамадскія актывісты распавядалі пра правы чалавека

Брэсцкія актывісты РГА "Беларускі Хельсінскі камітэт" (БХК) і Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) праінфармавалі жыхароў горада аб сітуацыі з правамі чалавека ў рэгіёне. 10 верасня на цэнтральных вуліцах і некалькіх рынках Брэста было распаўсюджана каля 300 інфармацыйных бюлетэняў "Брэсцкае права".



Ігар Маслоўскі раздае бюлетэні


"Усе размешчаныя ў бюлетэні матэрыялы пабудаваныя на мясцовай тэматыцы і расказваюць аб тым, што ў рэгіёне не выконваюцца асноўныя правы чалавека ў парушэнне Канстытуцыі і шэрагу міжнародных дакументаў, ратыфікаваных Беларуссю, найперш Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Толькі за апошні месяц улады неаднаразова адмаўлялі партыйным і грамадскім актывістам у законным праве на мірныя сходы", — паведаміў Ігар Маслоўскі.


З красавіка мясцовыя актывісты БХК і СПБ праводзяць кампанію па павышэнні інфармаванасці аб сітуацыі з правамі чалавека ў Брэсцкай вобласці. За гэты час бюлетэнь "Брэсцкае права" акрамя Брэста быў распаўсюджаны сярод жыхароў сямі раёнаў вобласці.

Паводле прэс-рэлізу

Абмеркаванне:

  • Стас
  • 2014-09-12 16:34:24
Такіх акцый трэба болей

Каментаваць