У цацках — свінец і ртуць

У Беларусі пачаўся збор подпісаў з патрабаваннем гарантаваць бяспеку дзіцячых цацак. Аналагічныя кампаніі праходзяць у Расіі, Украіне, краінах Каўказа і Цэнтральнай Азіі.


Праверкі гандлю ў шэрагу краін выявілі, што для большасці дзіцячых цацак адсутнічаюць нацыянальныя сертыфікаты якасці і бяспекі (сертыфікаты адпаведнасці). Цацкі не адпавядаюць патрабаванням бяспекі па хімічных і таксіколага-гігіенічных паказчыках.

У Беларусі пачаўся збор подпісаў з патрабаваннем гарантаваць бяспеку дзіцячых цацак. Аналагічныя кампаніі праходзяць у Расіі, Украіне, краінах Каўказа і Цэнтральнай Азіі.


Праверкі гандлю ў шэрагу краін выявілі, што для большасці дзіцячых цацак адсутнічаюць нацыянальныя сертыфікаты якасці і бяспекі (сертыфікаты адпаведнасці). Цацкі не адпавядаюць патрабаванням бяспекі па хімічных і таксіколага-гігіенічных паказчыках.


“Свінец, ртуць, кадмій, фенолы, браміраваныя антыпірэны — гэта толькі кароткі пералік таксічных хімічных рэчываў, якія рэгулярна выяўляюцца у цацках ад розных вытворцаў у краінах свету, — адзначыў намеснік дырэктара некамерцыйнай установы “Цэнтр экалагічных рашэнняў Яўгеній Лабанаў. — Мы засцерагаемся, што і ў Беларусь могуць трапляць небяспечныя цацкі з іншых краін. Напрыклад, з Паўднёва-Усходняй Азіі, асабліва ўлічваючы адсутнасць кантролю на мяжы з Расіяй.


Сертыфікат адпаведнасці павінен вызначацца міждзяржаўным стандартам Даст (дзяржаўны агульнасаюзны стандарт) 25779-90 “Цацкі. Агульныя патрабаванні бяспекі і метады кантролю. Ён прадугледжвае кантроль дзіцячых цацак па 80 паказчыках бяспекі.


Недзяржаўныя арганізацыі збіраюць подпісы пад зваротам да ўрадаў краін ЕЭК ААН (Еўрапейскай эканамічнай камісіі). Ён будзе прадстаўлены ў верасні на міжнароднай канферэнцыі “Навакольнае асяроддзе для Еўропы ў Астане.


Мэта кампаніі — дамагчыся паляпшэння нацыянальных заканадаўстваў. Каб яны прадугледжвалі абавязковую маркіроўку цацак з дакладным дэклараваннем хімічнага складу і рэкамендацыі па іх бяспечным выкарыстанні і ўтылізацыі. А таксама захады па папярэджанні пранікнення на нацыянальныя рынкі дзіцячых цацак, у склад якіх уваходзяць небяспечныя хімічныя рэчывы.


Іх уздзеянне, як адзначана ў звароце, наносіць шкоду здароўю дзяцей, прыводзячы да парушэння нервовай і рэпрадуктыўнай сістэм, эндакрынным і ракавым захворванням:


“Выкарыстанне вялікай колькасці сінтэтычных матэрыялаў у галінах прамысловасці, якія выпускаюць у тым ліку і прадукцыю для дзяцей, прывяло да сур’ёзных наступстваў. Расце колькасць дзяцей з рознымі хранічнымі захворваннямі (алергія, астма, бранхіт), праблемамі развіцця, эндакрыннымі захворваннямі (дыябет). Фіксуецца рост выпадкаў злаякасных новаўтварэнняў, у тым ліку ў дзяцей малодшага ўзросту.


Сярод захадаў, якія патрабуюць падпісанты звароту ад кіраўнікоў дзяржаў Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі, — устанавіць жорсткі кантроль за складам цацак. Рэгулярна і рупліва кантраляваць бяспеку прадукцыі як айчынных, так і замежных вытворцаў. Забяспечыць дастатковую наяўнасць лабараторый для праверкі партый тавараў. І праводзіць шырокую інфармацыйную кампанію сярод людзей, прысвечаную бяспецы дзіцячых цацак.
 

Каментаваць