У цэнтры Глыбокага перайначваюць фасад старой камяніцы


Падчас рамонту будынка пошты ў цэнтры Глыбокага змяняюць выгляд фасаду.

Будаўнікі ўстаўляюць новыя вокны, якія меншыя за старыя.
 
Частку аконных праёмаў закладваюць цэглай. Вокны — з пластыкавымі, а не драўлянымі рамамі.




Падчас рамонту будынка пошты ў цэнтры Глыбокага змяняюць выгляд фасаду.

Будаўнікі ўстаўляюць новыя вокны, якія меншыя за старыя.
 
Частку аконных праёмаў закладваюць цэглай. Вокны — з пластыкавымі, а не драўлянымі рамамі.


Будынак быў узведзены у стылі мадэрн у першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя. У 1930-я гады быў перабудаваны — над аднапавярховай прыбудовай надбудаваны другі паверх, і зняты балкон над уваходам, які перастаў быць сіметрычным. Камяніца знаходзіцца на вуліцы Замкавай (Леніна), якая злучае два гістарычныя цэнтры Глыбокага.

                                                Будынак пошты на паштоўцы міжваеннага часу, прыкладна 1930 года.

Падчас перабудовы будзе зменены аўтэнтычны выгляд будынка. Камяніца не знаходзіцца ў дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, і законы аб ахове спадчыны на яе не распаўсюджваюцца.

                                              Пошта

Верагодна, перабудова пошты звязаная з падрыхтоўкай да Дня беларускага пісьменства, які плануецца правесці ў Глыбокім у верасні.

“Крок за крокам знішчаецца гістарычнае аблічча Глыбокага. Практычна кожны год разбураецца, перабудоўваецца, зносіцца нейкі гістарычны будынак. Будынак пошты — чарговая ахвяра. Добра яшчэ, што ў будаўнікоў хапіла розуму не змяніць яго да непазнавальнасці, як было з будынкам санстанцыі", — каментуе сітуацыю краязнаўца Кастусь Шыталь.

Перабудовай пошты займаецца прадпрыемства “Белрамбудсувязь.

Паводле westki.info
Фота Кастуся Шыталя

Каментаваць