У цэнтры Мінска прадаюцца вульгарныя майкі з подпісам "Халакост"

Невялікі павільён у адным з гандлёвых цэнтраў у Мінску, які прапануе паслугі нанясення малюнкаў і надпісаў на адзенне, кубкі і іншыя тавары, рэкламуе свае паслугі пры дапамозе вельмі скандальных прынтаў. Майку з надпісам, дзе абыгрываецца лагатып і назва фірмы Lacoste, выявіла ў цэнтры Мінска культуролаг і літаратар Юлія Чарняўская.
Адзін з чытачоў Юліі Чарняўскай у Facebook, блогер Марк Бернштэйн вырашыў праверыць, ці няма ў гэтым якой-небудзь памылкі.
 
 
 
 
«Так, на цокальным паверсе гандлёвага цэнтра на Нямізе, 3 я знайшоў гэтую крамку. Спярша я гэтую майку не заўважыў, нават падумаў, што яе прыбралі. Але потым знайшоў на вітрыне. Яна вельмі маленькая, выкарыстоўваецца ў якасці рэкламнага ўзору. Але калі вы вылучыце гэты ўзор, вам гэты прынт нанясуць на майку любога памеру», — распавёў ён TUT.BY.
 
 
Паводле яго слоў, ён не стаў удакладняць ў прадаўца, ці ведае яна, што такое Халакост, і проста пакінуў запіс у кнізе скаргаў і прапаноў.
 
Блогер лічыць, што гэта наўрадці ўладальнікі крамы з'яўляюцца антысемітамі, хутчэй — невукамі.
 
 
«Мабыць, у іх багатая калекцыя малюнкаў, і ў ёй ёсць гэты прынт», — выказаў меркаванне ён.
 
 
Тым не менш Марк Бернштэйн перакананы, што падобнае невуцтва трэба караць — калі не прымусовым вывучэннем гісторыі, то усеагульным асуджэннем.
 
 
Халакост - масавае знішчэнне нацыстамі еўрапейскіх габрэяў у гады Другой сусветнай вайны. Толькі ў Беларусі ў 1941-1945 гадах загінула 983 тысячы габрэяў.
 
 
Фотаздымкі з Фэйсбука Юліі Чарняўскай.
 

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-02-15 15:51:51
Я б за такую майку не даў ламанага шэлега, аднак не бачу прычын для халівару. Малюнак ідыёцкі, але не антысеміцкі, надпіс не супадае з "Нolocaust", а наконт сугучча... Гэтак і слова
"акцыя" можа раздражняць, бо ім называліся масавыя забойствы яўрэяў у вайну.

Параіў бы актывістам заняцца больш карыснымі справамі. Напрыклад, 03.03.1998 Савет міністраў РБ прыняў пастанову № 332. Яе сутнасць - трэба ўстанавіць на Рускім тэатры дошку ў памяць пра Саламона
Міхоэлса за кошт мінкультуры і Мінгарвыканкама. Дошкі дагэтуль няма; пастанова, наколькі я ведаю, не скасавана. Чаму б "грамадзянскай супольнасці", раз ужо яна ёсць, не пацікавіцца
гэтым пытаннем?
  • ВР
  • 2016-02-15 16:13:47
Яшчэ адно пасланне актывістам. Якраз на Нямізе 50 гадоў таму знеслі Халодную сінагогу XVI-XVII cт. - яна стаяла там, дзе цяпер паркінг (бліжэй да моста). У 2001 г. яўрэйская суполка прапаноўвала
аднавіць сінагогу на ранейшым месцы. Прадстаўнікі Мінгарвыканкама не згадзіліся, аднак абяцалі памятны знак (гл. артыкул "Мінская халодная сінагога" ў беларускай Вікіпедыі). Што
замінае "грамадзянскай супольнасці" спытацца ва ўладаў, дзе той знак?

Хто-небудзь, падкіньце ідэю Ю. Чарняўскай і яе сябрам: сам я іхніх каардынатаў не маю, у фэйсбуку не прысутнічаю.

Каментаваць