У Дзень салідарнасці ў Варшаве прайшло две акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў (фота)

Першую з іх зладзіў "Звяз для дэмакратыі ў Беларусі". Яна прайшла каля станцыі метро Centrum. У межах акцыі было паказана некалькі відэасюжэтаў на польскай мове аб прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ў Беларусі і аб разгоне акцыі пратэсту ў дзень выбараў. Тым мінакам, якія цікавіліся фільмамі і спыняліся, каб іх паглядзець, раздавалі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам падтрымаць палітычных вязняў у Беларусі.

Гэта акцыя стала ўжо традыцыйнай для Варшавы і праводзіцца ўжо трэці тыдзень запар. Арганізатары тлумачаць традыцыйнасць правядзення акцыі цікавасцю да яе з боку палякаў.

Другую акцыю правёў  "Беларускі дом у Варшаве". Каля 30 чалавек  прыйшлі да галоўнага ўваходу Варшаўскага ўніверсітэту.

Яны трымалі партрэты беларускіх палітвязняў, транспаранты з патрабаваннем спынення палітычных рэпрэсій у Беларусі, бел-чырвона-белыя і арганізацыйныя сцягі. Акцыя цягнулася каля 30 хвілінаў.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў
 
Каментаваць