У еўрапейскай сям’і

Асацыяцыя Еўрапейскіх пісьменніцкіх саюзаў (European Writers’ Congress) на кангрэсе ў Марселі прыняла ў свае шэрагі Саюз беларускіх пісьменнікаў пад кіраўніцтвам Алеся Пашкевіча.



Асацыяцыя Еўрапейскіх пісьменніцкіх саюзаў (European Writers’ Congress) на кангрэсе ў Марселі прыняла ў свае шэрагі Саюз беларускіх пісьменнікаў пад кіраўніцтвам Алеся Пашкевіча.

Асацыяцыя разам з новапрынятымі сябрамі ўжо налічвае 48 арганізацый. Разам з Беларуссю прымалі літаратурную акадэмію Мальты і Саюз пісьменнікаў Славеніі. Асацыяцыя мае свой офіс у Бруселі і падтрымліваецца Еўрапейскай камісіяй па культуры і адукацыі. Займаецца яна абаронай аўтарскіх правоў, што асабліва актуальна ў часы інтэрнэту, а таксама апякуецца пісьменнікамі, якіх пераследуе ўлада. Напрыклад, асацыяцыя абараняла ад пераследу Архана Памука, турэцкага пісьменніка, які потым стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.

Як паведаміў дэлегат еўрапейскага пісьменніцкага кангрэсу Міхась Скобла, цяпер рыхтуецца вялікі зборнік пад назвай “Еўропа: цэнзура і свабода творчасці. У сваім выступе на кангрэсе Міхась Скобла адзначыў, што толькі аднаго беларускага матэрыялу хапіла б на падобную кнігу. Як лічыць дэлегат, уключэнне Саюзу беларускіх пісьменнікаў у еўрапейскую асацыяцыю ўмацуе сілы творцаў, патрачаныя на вырашэнне праблемаў несвабоды. Многія калегі пыталіся дэлегата з Мінску і пра тое, ці праўда, што ў яго краіне за беларускую мову можна патрапіць у турму.

Паводле “Радыё Свабода

Каментаваць