У фокусе — італьянская спадчына

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася фотавыстава культурнай спадчыны Італіі. Разам з ёй дэманструюцца і кнігі па мастацтве выдавецкага дома “Франка Марыя Рычы.


Выстава “Спадчына ў фокусе аб’ектыва прысвечана 150-годдзю аб’яднання Італіі. Экспазіцыя знаёміць з культурным і прыродным багаццем гэтай сонечнай краіны. На 205 гістарычных і сучасных фотаздымках адлюстраваны 45 італьянскіх аб’ектаў, прызнаных Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.



У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася фотавыстава культурнай спадчыны Італіі. Разам з ёй дэманструюцца і кнігі па мастацтве выдавецкага дома “Франка Марыя Рычы.


Выстава “Спадчына ў фокусе аб’ектыва прысвечана 150-годдзю аб’яднання Італіі. Экспазіцыя знаёміць з культурным і прыродным багаццем гэтай сонечнай краіны. На 205 гістарычных і сучасных фотаздымках адлюстраваны 45 італьянскіх аб’ектаў, прызнаных Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.


Яны вельмі разнастайныя. Пачынаючы ад прыродных і вулканічных пейзажаў да культурных ландшафтаў. Гэта і дагістарычныя і археалагічныя аб’екты, звязаныя з рознымі цывілізацыямі і эпохамі. А таксама помнікі культуры ад познеантычнага перыяду да прамысловых пасёлкаў пачатку 20 стагоддзя.


“Па значнасці сваёй культурна-гістарычнай і прыроднай спадчыны Італія валодае найбольшай колькасцю аб’ектаў ЮНЕСКА, прызнаных у свеце спадчынай чалавецтва: 45 з 911, — падкрэсліў Арнальда Абеці, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Італіі. Ён прысутнічаў на адкрыцці выставы 17 сакавіка. У 1861 годзе гэтым днём у Турыне было абвешчана аб’яднанне краіны. Дагэтуль Апенінскі паўвостраў быў падзелены на некалькі дзяржаў.


Выстава арганізавана італьянскім Міністэрствам культурнага набытку і дзейнасці ў галіне культуры, а таксама Міністэрствам замежных спраў гэтай краіны. У яе межах экспануецца збор кніг па мастацтве выдавецкага дому “Франка Марыя Рычы. Аднаго з самых прэстыжных у свеце, вядомага дзякуючы выключнай якасці, а таксама публікацыямі, напісанымі мастацтвазнаўцамі з сусветным імем. 


“Спадзяюся, што гэтыя дзве выставы дазволяць паглыбіць веды аб Італіі самай шырокай беларускай публіцы. Яна адносіцца з вялікай любоўю да нашай мовы і да нашай краіны. І я вельмі гэтаму рады, — зазначыў Арнальда Абеці.


Наведаць Італію, не выязджаючы з Нацыянальнай бібліятэкі, запрасіў усіх падчас адкрыцця выставы дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі. “Паміж нашымі краінамі — тысячы кіламетраў адлегласці. Але насамрэч мы вельмі і вельмі блізкія. І гэта сувязь прасочваецца на працягу стагоддзяў, — сказаў ён. І ўзгадаў Францыска Скарыну, які атрымаў у Падуі ступень доктара медыцыны. “Даследчыкі вагаюцца дакладна сказаць, ці сустракаліся і былі знаёмыя два вялікіх чалавекі свайго часу — Францыск Скарына і Леанарда да Вінчы. Але бясспрэчна, што на старонках старажытных кніг Скарыны мы знаходзім адлюстраванне італьянскай культуры, — дадаў Раман Матульскі.


Ён адзначыў, што сувязі, якія прайшлі праз стагоддзі, знайшлі адлюстраванне ў сучаснасці. “Наша бібліятэка з’яўляецца самым вялікім у свеце ромбакубаактаэдрам. Геаметрычнай фігурай, якая ў свой час была вынайдзена і ўпершыню адлюстравана Леанарда да Вінчы, — нагадаў дырэктар.


А таксама звярнуў увагу на разгорнутую кнігу — “крылы будынку на ўваходзе ў бібліятэку. “Побач з вядомымі цытатамі і выказваннямі, чытанымі на розных мовах, там знаходзяцца на першы погляд зусім незразумелыя знакі. На самай справе гэта сучасныя майстры мовай кодаў і знакаў Леанарда да Вінчы напісалі пасланне ў будучыню, — патлумачыў Раман Матульскі.


“Я думаю, што мы зараз ствараем асновы для далейшага развіцця супрацоўніцтва і культурнага абмену паміж Беларуссю і Італіяй, якое было створана ў свой час пяць стагоддзяў таму, — лічыць ён.


Знаёмства з Італіяй праз фокус аб’ектыва адбываецца ў бібліятэчнай галерэі “Атрыум.  Выстава працягнецца да 10 красавіка.
 

Каментаваць