У Францыі плануюць пабудаваць Напалеонлэнд

Францыя плануе пабудаваць забаўляльны парк у гонар Напалеона Банапарта, паведамляе брытанская газета Дэйлі тэлеграф.

Наполеонлэнд, ідэю будаўніцтва якога высунуў былы французскі міністр і аматар гісторыі Іў Жэго, закліканы стаць канкурэнтам Дыснэйлэнда.

Верагодна, на яго будаўніцтва спатрэбіцца 180 млн. еўра.

Забаўляльны парк будзе размешчаны недалёк ад Парыжа ў мястэчку Мантрэ, дзе ў 1814 годзе адбыўся пераможны бой арміі Напалеона з руска-аўстрыйскімі войскамі.

У парку будзе адноўлена бітва пры Ватэрлоа 1815 года, у якой герцаг Велінгтан паклаў канец кіраванню Напалеона. І, вядома, не абыдзецца без бітвы пры Аўстэрліцы, дзе палкаводзец разграміў руска-аўстрыйскія войскі.

Наведвальнікі таксама змогуць прыняць удзел у водным шоў, што рэканструюе падзеі Трафальгарской бітвы 1805 года, у якой адмірал Гарацыё Нэльсан разбіў аб'яднаны франка-іспанскі флот.

Па словах Іва Жэго, "забаўляльны парк будзе ідэальным для сямейнага адпачынку".

Былы французскі міністр заявіў, што будаўнічыя работы пачнуцца ў 2014 годзе, і праз тры гады парк адчыніць дзверы перад наведвальнікамі.

Паводле Интерфакс

Каментаваць