У Гомелі мітынгу не будзе

Гомельскі гарвыканкам адмовіў кіраўнікам і актывістам Аб’яднаных дэмакратычных сілў у правядзенні мітынгу, прымеркаванага да 23-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Заяўку на правядзенне мерапрыемства, пададзеную ў гарвыканкам 10 красавіка, падпісалі адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін, лідэр гомельскай кааліцыі АДС Уладзімір Кацора, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў і першы сакратар Гомельскага абкама ПКБ Уладзімір Сякерка.

Як паведаміў Васіль Палякоў, правядзеннем масавага мерапрыемства лідэры апазіцыі мелі намер звярнуць увагу грамадскасці на нявырашаныя чарнобыльскія праблемы і абмеркаваць бягучую сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне.

Паводле яго слоў, адмова была стандартнай — улады спаслаліся на адсутнасць дамоваў з камунальнымі службамі, міліцыяй і медыцынскай дапамогай. За апошнія тры гады ў Гомелі не было дазволена ні адно масавае мерапрыемства, ініцыяванае апазіцыяй.

Нягледзячы на гэта актывісты апазіцыі маюць намер правесці шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гадавіны чарнобыльскай трагедыі. Паводле слоў Палякова, на 24–26 красавіка запланаваныя паездкі і ўскладанне кветак да мемарыялаў і помнікаў ахвярам аварыі на ЧАЭС і адселеным вёскам у Карме, Чачэрску, Ветцы, Нароўлі, Хойніках і Брагіне. 26 красавіка ў Гомелі актывісты апазіцыі плануюць правесці круглы стол «Чарнобыль — праз 23 гады. Няўлічаныя ўрокі».

БелаПАН

Каментаваць