У Гомелі ўшанавалі памяць актывіста “ЗУБРА” Андрэя Зайцава

18 снежня 2011 года грамадскія актывісты ўшанавалі памяць лідара моладзевай арганізацыі “ЗУБР Андрэя Зайцава, які ў 2001 годзе, па сведчанні праваабаронцаў і беларускай грамадскасці, быў даведзены да самагубства лукашэнкаўскімі спецслужбамі. Напярэдадні жалобнага мерапрыемства быў створаны аргкамітэт па ўшанаванні памяці сябра руху супраціву.



18 снежня 2011 года грамадскія актывісты ўшанавалі памяць лідара моладзевай арганізацыі “ЗУБР Андрэя Зайцава, які ў 2001 годзе, па сведчанні праваабаронцаў і беларускай грамадскасці, быў даведзены да самагубства лукашэнкаўскімі спецслужбамі. Напярэдадні жалобнага мерапрыемства быў створаны аргкамітэт па ўшанаванні памяці сябра руху супраціву.

Праваабаронцы, паплечнікі, родныя і блізкія Андрэя прычынай самагубства называюць моцны ўціск на яго з боку супрацоўнікаў КДБ. У перадсмяротнай запісцы хлопец зазначыў, што ў яго смерці вінаватыя беларускія спецслужбы. За некалькі дзён да смерці на Зайцава напалі і моцна збілі невядомыя.  І незадоўга да смерці Андрэй перадаў ў Беларускі Хельсінскі камітэт заяву пра спробу яго завербаваць. Разам з заявай хлопец перадаў і аўдыёкасету з запісам тэлефоннай размовы, дзе супрацоўнік КДБ шантажуе і пагражае Андрэю крымінальным пераследам, а таксама пераследам яго сям’і —  у выпадку, калі той не стане інфарматарам па дзейнасці грамадска-палітычных арганізацый.

Каля 30 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі Руху салідарнасці “Разам, “Маладога Фронту,  АДС, АГП, гомельскай арганізацыі “Гавары праўду аддалі даніну памяці і павагі маладзёваму актывісту, усклаўшы на яго магіле вянкі, запаліўшы знічкі, прачытаўшы малітву “Ойча наш.

Каля магілы выступілі Кастусь Жукоўскі, Андрэй Тоўчын, Васіль Палякоў, якія добра ведалі “зуброўца і знаёмы з абставінамі яго смерці. Яны сцвярджаюць, што гэта быў акт давядзення да самагубства або забойства.   

Сябра Руху салідарнасці “Разам Кастусь Жукоўскі адзначыў: “Тое, што адбылося з Андрэем Зайцавым — гэта рэха сталінскіх часоў. Крывавыя справы працягваюцца ў Беларусі і сёння. Ці было тое самагубствам? Гэта была акцыя, інсцэнаваная спецслужбамі! Грамадскасці вядомы імёны забойцаў, і яны будуць пакараныя.

Дзіўным для праваабаронцаў і грамадскасці з’яўляецца той факт, што пракуратура адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па факце давядзення да самагубства Андрэя Зайцава.

“Нічога не ўказвала на хуткую трагедыю. У той дзень Андрэй быў вясёлы, хадзіў з маці на кірмаш. Людзі, якія збіраюцца скончыць жыццё самагубствам, так сябе не паводзяць. Не было ў яго і той вяроўкі, на якой ён быў павешаны. Не мог Андрэй скруціць адмысловы прафесійны марскі вузел. Шмат засталося загадак, — кажа гомельскі маладафронтавец Андрэй Цянюта. Ён паведаміў, што 20 снежня 2011 года спаўняецца 10 гадоў са дня смерці “зуброўца. У гэты дзень у Гомелі адбудзецца ўшанавальная вечарына, прысвечаная памяці Андрэя Зайцава.

Нагадаем, у 1998 годзе беларускі юрыст з Наваполацку Аляксей Філіпчанка здзейсніў акт самаспалення перад будынкам гарадскога суда, пры загадкавых абставінах у 2002 годзе знік віцебскі актывіст Юрый Корбан, у 2004 годзе была знойдзена забітай  журналістка Вераніка Чаркасава, у 2009 годзе да самагубства была даведзена праваабаронца з Салігорску Яна Палякова, у 2010 годзе ў сябе на лецішчы быў знойдзены павешаным журналіст Алег Бябенін. Усе гэтыя імёны прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці звязваюць з палітычнымі забойствамі. 

Каментаваць