У Гомелі з-за афіцыйнага Купалля людзей не пускалі купацца

У Гомелі міліцыя ў сувязі з правядзеннем афіцыйнага Купалля ў Цэнтральным раёне не пускала людзей купацца на цэнтральны пляж. Між тым, у горадзе ўсталявалася невыносная спёка — да +35, а да выратавальнай прахалоды — берага ракі Сож, трапіць нельга.

«Я дзень працаваў у такой спёцы і марыў, што нарэшце вечарам пакупаюся. Пасля 17 гадзін пайшлі з сябрам на пляж, але прайсці праз пешаходны мост нам не дазволіла ачапленне. Міліцыянеры сказалі, што забаронена ісці на пляж, у сувязі з правядзеннем Купалля. Я патлумачыў, што мы менавіта купацца і ідзем, але безвынікова. Калі я спытаў: на якой падставе забаронена прайсці праз пешаходны мост на пляж, міліцыянер параіў мне звяртацца на Білецкага (там размешчана ўправа мясцовага КДБ)», — распавёў каардынатар па стварэнню партыі «БХД» Юрый Клімовіч. Па яго словах, міліцыянер дадаў, што «тут збіраюцца сур'ёзныя людзі, а вы ідзіце адсюль і не дурыце галаву».

6 ліпеня ў Гомелі праходзіла афіцыйнае святкаванне Купалля. У Цэнтральным раёне свята наладжана на Кіеўскім і Білецкім спусках, каля ракі Сож. Але на цэнтральны пляж, які на іншым беразе, і дзе звыкла адпачываюць гамельчукі, трапіць было нельга.

spring96.org

Каментаваць