У Горках узарвалі стогадовую вежу

Воданапорная вежа месцілася ў цэнтры Горак недалёка ад плошчы Якубоўскага, якую зараз рэканструююць. Як адзначае сайт onliner.by, знос вежы звязаны з падрыхтоўкай горада да "Дажынак".

У ёй хацелі зрабіць кавярню, а пасля перадумалі, адзначае сайт horki.info.

Спецыялісты ўзарвалі 46-метровую воданапорную вежу ў панядзелак, 30 красавіка. Былі выкарыстаны 20 кілаграмаў выбухоўкі. Паглядзець, як з дапамогай узрыву будуць зносіць вежу, сабралася шмат ахвотных. Пераважала моладзь.

Выбух склаў вежу, як карткавы домік.

Тэлеканал АНТ адзначае, што гэта была самая высокая воданапорная вежа ў краіне.
 
Тым часам, у Пінску прадалі воданапорную вежу, а ў Брэсце, таксама як і ў Горках, узарвалі.

Паводле euroradio.fm
 
Каментаваць