У Кіеве на мітынг апазіцыі сабраліся каля 20 тысяч чалавек

У Кіеве ў апазіцыйным мітынгу з нагоды Дня саборнасці і свабоды прынялі ўдзел, паводле звестак арганізатараў, каля дваццаці тысяч чалавек, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Уладзімір Івахненка.

На мітынгу на Сафійскай плошчы Кіева абвешчана пра падпісанне дзесяццю апазіцыйнымі партыямі Пагаднення аб сумесных дзеяннях у будучай парламэнцкай кампаніі.

«Мы спадзяемся, што мы пераможам рэжым Януковіча ў выніку законных дзеянняў, а менавіта выбараў у кастрычніку», – заявіў кіраўнік апазіцыйнага ўраду Сяргей Собалеў.

Аб'яднацца ў адну каманду дзеля будучыні Украіны заклікала праціўнікаў улады ў лісце з Харкаўскай калёніі асуджаная на сямігадовы тэрмін экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка. А прэзідэнт Віктар Януковіч у сваёй прамове на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня саборнасці і свабоды растлумачыў, чаму вінаватая ў кабальных газавых пагадненнях з Расіяй экс-прэм'ер павінна заставацца за кратамі.

«Гэтыя дамовы пагражаюць нацыянальнай бяспецы, і тыя, хто падштурхоўваў Украіну да прорвы, павінны несці за гэта адказнасць перад украінскім народам».

На думку кіраўніка дзяржавы, аб'яднаць украінцаў зможа толькі палітыка мадэрнізацыі краіны.

Паводле Радыё Свабода

Каментаваць