У Карняенкі прайшоў ператрус

У кватэры сустаршыні кампаніі “За справядлівыя выбары, экс-дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання Віктара Карняенкі ў пасёлку Фаніпаль (Мінская вобласць) адбыўся ператрус.

Яго зладзілі супрацоўнікі міліцыі Дзяржынскага раённага аддзелу ўнутраных справаў. У выніку вобшуку праваахоўнікі склалі пратакол і сканфіскавалі дзясяткі пакункаў з газетай “За справядлівыя выбары.

Як паведаміў Віктар Каняенка “Новаму часу, нейкі невядомы патэлефанаваў у міліцыю і сказаў, што ў кватэры сустаршыні кампаніі “За справядлівыя выбары знаходзіцца незаконная друкаваная прадукцыя. Прынамсі так грамадскаму дзеячу паведамілі самі міліцыянты, якія прыбылі да яго дадому. Яны правялі дагляд у прысутнасці панятых, склалі пратакол і забралі семдзесят два пачакі з газетай “За справядлівыя выбары. Забіраючы газеты, праваахоўнікі сказалі спадару Карняенку, што будзе праведзеная экспертыза гэтай друкаванай прадукцыі на прадмет законнасці яе вырабу.

“Гэта знак таго, што пачалася выбарчая кампанія. І была гэта пераважна не міліцыя, а спецслужбы, бо цэлая куча стажораў стаяла за спінамі прыехаўшых да мяне міліцыянтаў, — адзначыў Віктар Карняенка. — Ва ўладаў ёсць жаданне падавіць абсалютна ўсю актыўнасць, якая адбываецца вакол выбараў. Я звязваю гэта выключна з тым, што я з’яўляюся адным з каардынатараў кампаніі “За справядлівыя выбары, а гэты ператрус ёсць псіхалагічным ціскам. З набліжэннем выбараў будзе толькі працягвацца напампоўванне страху. На вялікі жаль, у маю сітуацыю могуць патрапіць яшчэ больш актывістаў, чым гэта было раней. Каб займацца фальсіфікацыяй выбараў,трэба прымаць усё больш жорсткія захады. Калі раней злоўжыванні было магчыма рабіць на нейкім адміністрацыйным рэсурсе, то чым далей, тым больш намаганняў для гэтага трэба прыкладаць. І мой сённяшні выпадак — гэта адзін з такіх момантаў.  
 
Каментаваць