У Круглым зноў працавалі бясплатна

Згодна рашэння Круглянскага раённага выканаўчага камітэта, 15 ліпеня 2010 года ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці быў праведзены “дзень безаплатнай працы.

Жыхары Круглянскага раёна даведаліся пра “мудрае рашэнне раённых чыноўнікаў са змешчанай у раённай газеце “Сельскае жыццё за дзень да правядзення мерапрыемства з нататкі пад назвай “Мэта — высакародная.

Згодна рашэння Круглянскага раённага выканаўчага камітэта, 15 ліпеня 2010 года ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці быў праведзены “дзень безаплатнай працы.

Жыхары Круглянскага раёна даведаліся пра “мудрае рашэнне раённых чыноўнікаў са змешчанай у раённай газеце “Сельскае жыццё за дзень да правядзення мерапрыемства з нататкі пад назвай “Мэта — высакародная.

15 ліпеня жыхары Кругляншчыны працавалі на сваіх месцах, а таксама займаліся добраўпарадкаваннем і прывядзеннем у належны стан гарадскога пасёлка Круглае. Пры гэтым грошай за сваю працу яны не атрымаюць, бо, у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, грашовыя сродкі, заробленыя ў “дзень безаплатнай працы, будуць пералічаны на разліковы рахунак Круглянскага райвыканкама.

Мясцовыя жыхары вельмі адмоўна паставіліся да чарговай ініцыятывы мясцовых улад.

“Чыноўнікі ўвесь час імкнуцца вырашыць свае праблемы за кошт простага народа, — дзеліцца сваім меркаванне жыхар Круглага Аляксандр К. — Мала таго, што ўвесну ўвесь час на розных “суботніках працуеш бясплатна, дык ужо і летам другі год запар грошы вылічваюць з зарплаты на добраўпарадкаванне. Людзі, вядома, абураюцца, але робяць гэта як мага далей ад начальства, бо баяцца страціць працу. А новую працу ў нашым невялікім пасёлку паспрабуй знайдзі…

Працаваць задарма для жыхароў Кругляншчыны становіцца традыцыйным, 17 ліпеня 2009 года “дзень безаплатнай працы ўжо праводзіўся ў Круглянскім раёне. Як і сёлета, заробленыя ў гэты дзень грошы былі пералічаны на разліковы рахунак мясцовага райвыканкама і выкарыстаны для добраўпарадкавання Круглага.

У мінулым годзе “ноу-хау круглянскіх чыноўнікаў па “сумленнаму вынятку грошай у народа падтрымаў і Бялыніцкі райвыканкам, які таксама правёў 25 жніўня “дзень безаплатнай працы. Грошы, заробленыя людзьмі, былі тады накіраваны на будаўніцтва чарговага аграгарадку ў вёсцы Свяцілавічы. Пакуль дакладна не вядома, ці збіраюцца чыноўнікі з Бялыніч зноў паўтарыць эксперымент круглянскіх калег і пераадолець недахоп сродкаў бюджэтнага фінансавання на стварэнне “паказухі метадам рэкеціраў — адабраўшы сумленна заробленыя грошы ва ўласных грамадзян, многія з якіх і так ледзь-ледзь выжываюць ва ўмовах крызісу.

Пытанне пра тое, наколькі адпавядае беларускаму заканадаўству ініцыятыва круглянскіх чыноўнікаў па вынятку грошай у працаўнікоў, застаецца адкрытым.

Каментаваць