У Курапатах працягваецца Талака (фотафакт)

Грамадскія актывісты ужо месяц прыводзяць у парадак месцы пахаванняў ахвяр камуністычных рэпрэсій.



У аўторак 8 ліпеня ў Талацэ прынялі ўдзел 11 чалавек, якія за некалькі гадзін напружанай працы здолелі расчысціць 7 ямін-пахаванняў бязвінных людзей, застрэленых камуністамі. Таксама грамадскія актывісты ачышчаюць урочышча ад кустоўя — спірэі, якая разраслася па ўсім курапацкім лесе і закрывае магілы растраляных.

Паводле удзельнікаў Талакі, праца па расчыстцы лесу ідзе плённа, але чалавечага рэсурсу ўсё адно не хапае. Ініцыятыва "За ўратаванне мемарыяла Курапаты" заклікае ўсіх неабыякавых людзей далучацца да Талакі-2014.

Праца адбываецца кожны аўторак з 17.00 да 20.00 з заходняга боку мемарыялу. Удакладніць інфармацыю можна ў каардынатараў ініцыятывы: Уладзіміра Раманоўскага (+375296345078) і Ганны Шапуцькі (+375291884971).

 

Каментаваць