У Курапатах ушанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

29 верасня 2011 года ва ўрочышчы Курапаты адбылася традыцыйная акцыя па ўшанаванні пакутнікаў, бязвінна забітых ахвяр сталінскага рэжыму.

Палітыкі, грамадскія актывісты, моладзь пад бел-чырвона-белым сцягам усклалі кветкі, запалілі знічкі і праспявалі духоўны гімн “Магутны Божа. Удзельнікі акцыі пасадзілі кветкі ў Курапатах, якія прынесла маці былых палітвязняў Галіна Сіўчык. 

Сакратар секцыі “Мемарыял Ганна Шапуцька распачала акцыю прамовай:



29 верасня 2011 года ва ўрочышчы Курапаты адбылася традыцыйная акцыя па ўшанаванні пакутнікаў, бязвінна забітых ахвяр сталінскага рэжыму.

Палітыкі, грамадскія актывісты, моладзь пад бел-чырвона-белым сцягам усклалі кветкі, запалілі знічкі і праспявалі духоўны гімн “Магутны Божа. Удзельнікі акцыі пасадзілі кветкі ў Курапатах, якія прынесла маці былых палітвязняў Галіна Сіўчык. 

Сакратар секцыі “Мемарыял Ганна Шапуцька распачала акцыю прамовай:

— У Еўропе і ў краінах СНД адзначаецца дзень памяці ахвяр таталітарных і аўтарытарных рэжымаў. На жаль, у Беларусі афіцыйна такі дзень не прызначаны — нягледзячы на тое, што месцаў знішчэння людзей шмат: Курапаты, Трасцянец, Парк Чалюскінцаў, Лошыца. Ды і ў кожным буйным беларускім горадзе ёсць такія страшныя месцы, дзе забівалі тысячы людзей. Таму мы павінны кожны месяц прыходзіць у Курапаты, каб нагадваць грамадству аб тых страшных падзеях, якія не павінны паўтарыцца.

Зінаіда Тарасевіч, палітвязень Гулагу, адзначыла: 

— Тут ляжаць не толькі нашы суайчыннікі, але пахавана і наша духоўнасць, наша чалавечая мараль. На жаль, тое, што адбывалася ў Курапатах, не ўсе яшчэ ўсвядомілі. І пакуль не адбудзецца пакаянне грамадства, да тых часоў будуць паўтарацца жахі мінулага.



Валерыя Чарнаморцава, каардынатар кампаніі “Пакаянне аргкамітэту БХД, сказала: 

— Мы стаім на тым знакавым месцы, з якога пачалося адраджэнне нашай Бацькаўшчыны. Бо адкрыццё Курапатаў 22 гады таму стала падзеяй, якая падарвала Савецкі Саюз, саўковасць у Беларусі. Гэта наша Галгофа, з якой пачынаецца не толькі смерць, але і ўваскрашэнне беларускага народа! — Актывістка таксама заклікала людзей, якія маюць рэпрэсаваных сваякоў альбо самі былі рэпрэсаваныя, звяртацца да яе, дасылаць у электронным выглядзе ці прыносіць фотаздымкі, дакументы, рэчы з Гулагу для стварэння копій электроннага архіву ў будучы музей рэпрэсій.

Намеснік старшыні Руху салідарнасці “Разам Аляксандр Макаеў нагадаў прысутным, што ў наступным месяцы адбудзецца аўтапрабег да месцаў масавых расстрэлаў беларусаў па маршруце: Кальварыйскія могілкі — Цівалі — Лошыца — урочышча Благоўшчына (Трасцянец) — парк Чалюскінцаў — Курапаты — могілкі Якуба Коласа і Янкі Купалы. “З 2007 года 29 кастрычніка, — сказаў ён, — дэмакратычная супольнасць ў розных гарадах Беларусі адзначае як Дзень ушанавання памяці ахвяр палітычных рэпрэсій. Бо ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адбыліся масавыя забойствы беларускай эліты прадстаўнікамі НКУС. Спадар Макаеў таксама нагадаў пра сучасных вязняў, у дачыненні да якіх сёння прымяняюцца катаванні ў турмах, існуе пагроза іх жыццю. Ён заклікаў грамадскасць маральна падтрымліваць палітвязняў і патрабаваць ад уладаў спынення рэпрэсій.
 

Каментаваць