У львоўскіх аўтобусах забаранілі расійскую папсу

Львоўскі аблсавет зацвердзіў Праграму развіцця ўкраінскай мовы, украінскай культуры і гістарычнай свядомасці грамадзян Украіны на тэрыторыі Львоўскай вобласці на 2012 - 2014 гады. Адным з пунктаў гэтага праекта рашэння з'яўляецца забарона ўключаць рускамоўную музыку ў грамадскім транспарце. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 65 дэпутатаў.

Як адзначае Львоўскі партал, рэалізацыя Праграмы забяспечыць пашырэнне функцый і сфер прымянення дзяржаўнай мовы, пашырэнне ўкраінскай культуры ва ўсіх яе праявах, фарміраванне цэласнай нацыянальнай інфармацыйна-культурнай прасторы.

Мерапрыемствы Праграмы прадугледжваюць:

- Узбагачэнне духоўнага патэнцыялу падрастаючага пакалення шляхам стварэння украінскамоўнага прадукту ў мясцовым тэлеэфіры;

- Набыццё і папулярызацыю матэрыялаў па культуры мовы, малавядомых старонках украінскай гісторыі;

- Стварэнне электроннай бібліятэкі ўкраінскай літаратуры;

- Падтрымку тэатральных пастановак па творах ўкраінскіх драматургаў;

- Правядзенне фестывалю новай украінскай песні;

- Выяўленне і падтрымку маладых талентаў шляхам правядзення мастацкіх мерапрыемстваў;

- Папулярызацыю сучаснага ўкраінскага мастацтва праз арганізацыю выстаў;

- Папулярызацыю ўкраінскага мастацкага прадукту шляхам падтрымкі гастрольных паездак.

Паводле УНІАН

Каментаваць